Сёння дзень нараджэння адзначае фонд "Краіна для Жыцця".
За час працы Фонду з вашай дапамогай мы аказалі матэрыяльную дапамогу 268 актывістам і валанцёрам на агульную суму 80 400 еўра. Ад 27 да 98 сем'яў палітвязняў знаходзіліся пад штомесячнай апекай Фонда. У суме ім было выплачана 145 800 еўра. Больш за 500 чалавек прайшлі навучанне па праграмах фонду "Краіна для Жыцця". З нашай дапамогай праведзена звыш за 50 лекцый у больш чым 20 гарадах Беларусі. Аказана візавая падтрымка 470 беларусам, праведзена больш за 150 юрыдычных кансультацый.
На малюнку мастачкі Вольгі Якубоўскай адлюстравана каманда Фонду - людзі, якія аддаюць усе сілы падтрымцы палітвязняў, а значыць, дапамагаюць барацьбе супраць несправядлівасці і беззаконня. Мы верым, што салідарнасць і дабро перамогуць зло. Цемра ў Беларусі не будзе доўжыцца вечна - палітвязні выйдуць на волю, людзі, якія з'ехалі, змогуць вярнуцца назад, а вінаватыя ў пакутах і забойствах панясуць справядлівае пакаранне.
Гэты год быў напоўнены для нас самымі рознымі эмоцыямі: сумам і радасцю, слязамі і дзіцячым смехам. Мы прайшлі праз затрыманні нашых сяброў, калег, боль і расчараванне, але таксама праз радасць, аб'яднанне і падтрымку. Дзякуй кожнаму, што вы былі, ёсць і працягваеце быць з намі.