Хочаш дапамагчы беларусам? Стань валанцёрам

2020 год раздзяліў гісторыю Беларусі на «да» і «пасля». Як раней ужо не будзе. Гэта разумеюць як мільёны грамадзян нашай краіны, так і стары, які з апошніх сіл чапляецца за ўладу скрываўленымі пальцамі.
 
Раней атамізаванае грамадства паказала неверагодную самаарганізацыю і ўзаемадапамогу. Мы дапамагалі ўрачам падчас пандэміі (дыктатар называў яе «псіхозам»). Абаранялі свае правы на выбарчых участках, а пасля – на вуліцах нашых гарадоў. Ахвяравалі грошы, давалі прытулак і дапамагалі тым, хто трапіў у жорны рэпрэсіўнага апарату.
 
Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на перадавой барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. Наша мэта – пабудова сапраўднай краіны для жыцця, прававой дзяржавы, дзе законы роўныя для ўсіх без выключэння, а не трактуюцца на карысць аднаго чалавека ці клана. Наша Барацьба працягваецца.

Зараз мы 
  • дапамагаем сем’ям палітвязняў фінансава,
  • збіраем і перадаём перадачы ў турмы,
  • выпускаем газету, дзе расказваем праўду пра беззаконне, якое адбываецца ў краіне,
  • арганізоўваем юрыдычную дапамогу ў межах праекта «Вернемся ў прававое рэчышча»,
  • прапаноўваем падзел паўнамоцтваў на мясцовых узроўнях у праекце «Самакіраванне», як альтэрнатыву неэфектыўнай прэзідэнцкай вертыкалі.

Мы разумеем, што толькі разам, сіламі ўсіх беларусаў, мы зможам прыбраць Лукашэнку, гэты цяжкі камень на шляху нашага народа да дэмакратычнай будучыні. Вы можаце зрабіць свой унёсак у перамогу над дыктатарам.

Нам патрэбныя валанцёры: 
  • капірайтары
  • дызайнеры
  • SMMшчыкі
  • таргетолагі
  • перакладчыкі на ангельскую і беларускую мовы

Нам патрэбныя валанцёры,
  • якія працуюць у любым пункце свету. Гэта спецыялісты, чыя парада дапаможа ў прасоўванні фонду і яго дзейнасці;
  • якія знаходзяцца ў Беларусі і змогуць фармаваць перадачы для палітвязняў;
  • якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі і могуць стаць Амбасадарамі фонду ў краіне, дзе пражываюць. Яны змогуць шукаць іншых людзей і распаўсюджваць інфармацыю пра фонд і яго працу.
Нам патрэбныя беларусы і проста людзі добрай волі. Рэжым дыктатара рана ці позна загіне, гэта непазбежна. Але разам мы справімся хутчэй. Як казалі нашы продкі, «Гуртом i бацьку лягчэй біць». 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям