Іх забіваюць у калоніі

Наталлю Хершэ і Вольгу Класкоўскую катуюць ў ПК №4 Гомеля.

"Воля нараджаецца ў пакутах! Мяне не зламалі і не зламаюць, я - са сваім народам!"

У цяперашні час у ПК 4 горада Гомеля адбываюць пакаранне палітзьняволеныя Наталля Хершэ і Вольга Класкоўская, асуджаныя на 2,5 і 2 гады пазбаўленьня волі. Наталля мае падвойнае грамадзянства, Вольга - мінчанка.

Як раней паведамлялі СМІ, у зняволенні на іх працягваюць аказваць ціск і змяшчаюць у штрафны ізалятар. Наталля і Вольга адмовіліся шыць форму для АМАПаўцаў, чым парушылі ўнутраныя правілы самой калоніі (ўсе асуджаныя павінны працаваць).

Нам стала вядома з правераных крыніц, што ў Наталлі і ў Вольгі ёсць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Ім не аказваюць кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, не кажучы ўжо аб тым, каб накіраваць на абследаванне і дыягностыку захворванняў.

Мы зноў звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў па дапамогу. Калі ласка, дапамажыце звярнуць увагу на гэтую праблему. Наталлю і Вольгу забіваюць у ШІЗА!
 
Што можа зрабіць кожны з нас?

Дамагацца максымальнай агалоскі і афіцыйна патрабаваць шпіталізацыі і лячэння палітзняволеных Наталлі Хершэ і Вольгі Класкоўскай.
 
Што пісаць, узор: Я, грамадзянін (нка) Рэспублікі Беларусь прозвішча, імя, імя па-бацьку, кіруючыся артыкулам 45 Канстытуцыі, патрабую ажыццявіць права на ахову здароўя Наталлі Хершэ і Вольгі Класкоўскай (апісаць, хто гэтыя людзі). Я патрабую неадкладнай шпіталізацыі і лячэння аж да поўнага адужання Наталлі Хершэ і Вольгі Класкоўскай. Нагадваю, што неаказанне дапамогі хвораму асобай, павіннай аказваць яе ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца крымінальным злачынствам па артыкулу 161 КК РБ.
 
Куды і як пісаць:
  • УДВП МУС РБ па Гомельскай вобласці: 246049, Гомель, вул. 60 год СССР, 1, тэл. 8-0232 23-48-17
  • ДВП МУС РБ почта market@ m d-din.by
  • Начальніку ВК 4, 246035, Гомель, вул. Антошкіна, 3, тэл. 8-0232 62-98-21
 
Сябры, просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю і дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці лістамі, званкамі да таго часу, пакуль Наталле і Вольге не будзе аказана медыцынская дапамога.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям