На 20 красавіка ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 354 чалавекі – блогеры, актывісты, журналісты. Рэальная колькасць людзей, якія апынуліся за кратамі за свае палітычныя погляды, нават большая. І гэтым людзям асабліва патрэбная наша дапамога і падтрымка.
Самая простая і даступная форма такой падтрымкі – напісаць ліст. Такія лісты даюць сілу і разуменне таго, што ты не адзін альбо не адна. Мы падрыхтавалі міні-інструкцыю з карыснай інфармацыяй для камфортнага напісання лістоў. Карыстайцеся ёю, захоўвайце і перадавайце сябрам.
Галоўнае, пішыце звычайныя лісты. Не сумныя, не сентыментальныя. Так, абставіны склаліся вельмі цяжка, але важна надзея і вера ў перамогу. Нават у такой складанай сітуацыі не трэба пісаць, як усё кепска, – гэта не падтрымлівае.
Наша агульная мэта – падтрымаць нашых герояў, якім зараз нялёгка. А яшчэ абавязкова вызваліць іх.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.