Зараз у турмах знаходзяцца сотні палітвязняў (па стане на 4 сакавіка – 270 чалавек). Гэтыя людзі не пабаяліся супрацьстаяць злачыннаму рэжыму, паспрабавалі змяніць існуючую ў краіне сістэму хлусні, адзінаначалля і адсутнасці законнасці. За гэта дыктатар і яго паплечнікі кінулі іх за краты і несправядліва асудзілі. Мы, тыя, хто застаўся на волі і хто не склаў зброю супраць беззаконня, павінны таксама дапамагчы палітзняволеным.
Давайце разбірацца, як мы можам гэта зрабіць.
Даслаць ліст ці паштоўку
Самае лёгкае і адначасова важнае дзеянне для зняволеных, якое можа зрабіць кожны з нас, – напісаць ліст. Ліставанне ў такіх сітуацыях асабліва важнае. У месцах пазбаўлення волі, як правіла, на палітвязняў ідзе пастаянны маральны ціск, нібыта яны не маюць рацыі і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнечыць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Па сутнасці, гэта адзіны спосаб данесці да людзей, што мы іх падтрымліваем, верым у тое, што яны рабілі і робяць. Але не забывайцеся, што ўсе лісты і паштоўкі чытае цэнзар.
Перадаць перадачу
Колькасць перадач неабмежаваная, вага – не больш за 30 кілаграмаў у месяц. Сюды ўваходзіць вага як прадуктаў харчавання, так і рэчаў. З-за таго, што ўсталяваны ліміт вагі, праваабаронцы раяць каардынавацца са сваякамі. Напрыклад, можна дапамагчы родным сабраць адзенне ці ежу для затрыманых, бо на перадачы ў сем’яў сыходзіць шмат грошаў.
Ёсць нюансы: любы чалавек можа прынесці перадачу ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага або СІЗА ў Жодзіне, а вось у ЦІП на вуліцы Акрэсціна, напрыклад, прымаюць толькі ад сваякоў.
Для таго, каб перадаць перадачу трэба напісаць заяву ў двух экзэмплярах на імя начальніка СІЗА. У заяве павінны быць пералічаныя ўсе прадукты і рэчы, а таксама пазначана іх колькасць.
Вось прыклад таго, што можна перадаваць:
• Гарбата (рассыпная, можна і ў пакеціках), кава
• Агуркі, памідоры, перац, морква, часнок, цыбуля, кроп, пятрушка
• Каўбаса (якая можа доўга ляжаць і не псавацца), сала, сыр
• Яблыкі, грушы, ківі, апельсіны, лімоны
• Арэхі, сухафрукты, казінакі
• Вафлі, печыва, крэкеры, сушкі
• Шакалад, зефір
• Сухое бульбяное пюрэ
• Прыправа рассыпная
• Вермішэль хуткага прыгатавання
• Алей
• Рыба (салёная, вяленая ў празрыстай запакоўцы)
• Замест торціка можна набыць бісквіт кшталту “Мядовага”
• Канверты, маркі, асадка шарыкавая, сшыткі, альбом для малявання, алоўкі, фламастары
• Туалетная папера, папяровыя насоўкі, сурвэткі
• Мыла, аднаразовыя станкі для галення, крэм для галення ў цюбіку
• Зубная паста і шчотка
• Кіпяцільнік (толькі маленькі, па памеры кубка)
• Цыгарэты (нават калі не курыць, у СІЗА яны лічацца валютай)
• Шкарпэткі, трусы, байкі, футболкі, швэдры, спартыўныя нагавіцы і трыко
• Шлёпанцы, чаравікі (без супінатару)
Зрабіць грашовы перавод
Таксама тым, хто знаходзіцца ў СІЗА, можна зрабіць грашовы перавод, сума неабмежаваная. Грошы будуць пералічаныя на спецыяльны рахунак зняволенага, папоўніць які можна з дапамогай паштовага перавода.
Можна выпісаць карысныя часопісы і газеты
Яшчэ можна аформіць для вязняў падпіску на газеты і часопісы. Для гэтага на пошце трэба пазначыць імёны і прозвішчы людзей, адрас СІЗА і газеты, якія вы хочаце выпісаць.
Аформіць падпіску можна і на сайце belpost.by.
Распаўсюджваць інфармацыю пра затрыманых
Згодна з артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне маюць права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Таму самае малое, што можа зрабіць кожны з нас, – распаўсюджваць рэальную інфармацыю пра арыштаваных па палітычных прычынах і сітуацыю, у якой яны апынуліся.
Найважнейшым кірункам дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» з’яўляецца дапамога людзям, якія апынуліся ў турме з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. На нашым апякунстве знаходзяцца 47 сем’яў палітвязняў, якім мы ажыццяўляем штомесячныя выплаты. Таксама валанцёры фонду штотыдзень збіраюць і перадаюць у турмы і ізалятары пасылкі для актывістаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
Толькі разам мы зможам пераадолець перыяд беззаконня і гвалту, які ўсталяваўся ў Беларусі. І барацьба са злачынным рэжымам, які ўзурпаваў уладу ў краіне складаецца, у тым ліку, з дапамогі захопленым у закладнікі беларусам, якія трапілі пад жорсткі ціск сілавога апарату і несправядлівай судовай сістэмы.
Падтрымаць палітвязняў ТУТ.