Сябры, нам часта задаюць пытанне, што можна зрабіць і як падтрымаць палітзняволеных. Мы падрыхтавалі для вас ТОП-7 спраў, якія можа зрабіць кожны.
1. Адправіць ліст або паштоўку
Самае простае і адначасова важнае дзеянне для зняволеных, якое можа зрабіць кожны з нас - напісаць ліст або адправіць паштоўку.
2. Перадаць прадукты для фарміравання перадач
Нашыя валанцёры збіраюць прадукты і фарміруюць перадачы для нашых герояў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Звяжыцеся з валанцёрамі Фонда (telegram) каб удакладніць усю неабходную інфармацыю.
3. Сабраць перадачу анлайн
Калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі, але хаціце дапамагчы ў фарміраванні перадач - зрабіце гэта не выходзячы з дому.
4. Выпісаць карысныя газеты і часопісы
Яшчэ можна аформіць для зняволеных падпіску на газеты і часопісы. Для гэтага трэба назваць на пошце імёны і прозвішчы людзей, адрас СІЗА і газеты, якія вы хаціце выпісаць.
5. Распаўсюджваць інфармацыю пра затрыманых
Самае меншае, што можа зрабіць кожны з нас - распаўсюджваць рэальную інфармацыю пра арыштаваных па палітычных прычынах і сітуацыі, у якой яны апынуліся.
6. Перадаць прывітанне па радыё
Палітзняволеныя штодзённа з 6.00 да 22.00 вымушаныя слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. З гэтай нагоды мы прапануем вам перадаць прывітанне па радыё нашым рабятам! Зрабіць гэта прасцей простага! Адпраўляйце смс-ку на кароткі нумар 1062.
7. Зрабіць грашовы перавод зняволенаму
Таксама можна зрабіць грашовы перавод людзям, якія знаходзяцца ў СІЗА (сума не абмежавана). Грошы будуць пералічаныя на спецыяльны рахунак зняволенага, папоўніць які можна з дапамогай паштовага пераводу.
Калі ласка, не забывайцеся на нашых палітзняволеных. Падтрымайце родных беларусаў у цяжкую хвіліну!