Як падпісаць вязня на газеты і часопісы? Якія выданні выбраць?

У зняволенні час цягнецца павольна. Іншым разам дзень падобны да цэлага тыдня на волі. Адна з галоўных праблем – інфармацыйны голад. Часам адзінай крыніцай інфармацыі аказваецца беларускае зомбі-ТВ. Таму мы заклікаем не толькі падтрымліваць палітвязняў фінансава і пісаць ім лісты, але таксама падпісваць іх на незалежныя газеты і часопісы.
 
Як гэта зрабіць:
  • Азнаёмцеся з каталогам выданняў анлайн або ў аддзяленні пошты. Выберыце патрэбны варыянт, даведайцеся пра мінімальны тэрмін падпіскі. Выпішыце падпісны код.
  • Аформіце падпіску: пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку зняволенага, адрас СІЗА і індэкс падпіскі.
  • Перашліце падпісныя квітанцыі зняволенаму. Квітанцыя павінна трапіць да бібліятэкара, які будзе атрымліваць і выдаваць выданне.
На што падпісаць?
 
На жаль, паслугачы Лукашэнкі выкінулі з каталога некалькі папулярных газет і часопісаў, такіх як “БелГазета”, “Народная Воля”, “Наша гісторыя”. Цэнзура пашыраецца, але чытаць за кратамі хаця б некаторыя выданні з альтэрнатыўнай і непрапагандысцкай пазіцыяй усё яшчэ можна.

Самі вязні ў сваіх лістах просяць падпісваць іх на “Arche”, “Белорусы і рынок”, “Дилетант”, “Новы Час”, “Популярная механика”.
 
Падпішыце палітвязняў на незалежныя СМІ! Права любога чалавека атрымліваць інфармацыю замацавана ў канстытуцыі нашай краіны.

Падтрымаць сем’і палітвязняў.  
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям