Адбыўся стрым, прысвечаны дапамозе палітвязням. У ім прынялі ўдзел народнаабраны лідэр Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнік Офіса Аляксандра Логвінава, кіраўнікі фондаў "Краіна для Жыцця" і BYSOL Марыя Мароз і Андрэй Стрыжак, былы палітвязень Аляксандр Дабрыянік і яго дзяўчына Вольга Агеева.
Беларускае грамадства амаль паўтара года пасля пачатку адкрытага супрацьстаяння з дыктатурай працягвае падлічваць шкоду. Сотні тысяч пакінулі краіну, дзясяткі тысяч прайшлі праз турмы і ізалятары. Некалькі тысяч чалавек (з якіх толькі каля тысячы афіцыйна прызнаныя палітвязнямі) па-ранейшаму знаходзяцца ў лапах рэжыму.
На працягу ўсяго гэтага часу людзі падвяргаюцца катаванням і здзекам. Як ім дапамагчы? Кожны ўдзельнік стрыму падзяліўся сваім досведам барацьбы з сістэмай.
Так, Марыя Мароз расказала аб тым, з якімі праблемамі звяртаюцца людзі ў нашу арганізацыю (як правіла, гэта фінансавыя пытанні, звязаныя з аплатай адваката, арганізацыяй і закупкай перадач і лекаў). Кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" нагадала аб існуючых праграмах дапамогі (сёння на апецы Фонду знаходзяцца 80 сем'яў палітзняволеных з дзецьмі), а яшчэ аб праектах, якія мы рэалізуем цяпер ("Пошта Дзеда Мароза" - акцыя, закліканая павіншаваць дзяцей палітзняволеных з Новым Годам).
Зайшла размова і аб бяспецы ахвяраванняў на рахункі фондаў ад людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі. На думку Андрэя Стрыжака, пераслед такіх людзей цяжка здзейсніць, тым больш ёсць магчымасць плацяжоў праз PayPal або крыптагаманцы. Марыя Мароз заклікала тых, хто баіцца ахвяраваць сродкі, дапамагаць любым зручным спосабам - пісаць лісты, ці проста прыйсці да сваяка палітвязня і маральна падтрымаць яго.
Цалкам дыскусія даступная тут.