У турмах сёння тысячы палітвязняў і людзей, якія афіцыйна не прызналі такімі, але па факце пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Усім ім патрэбна наша падтрымка. Давайце паспрабуем падарыць на Каляды і Новы год крыху радасці вязням у Беларусі. Як? Пра гэта і пойдзе размова далей.
1. Вы можаце скарыстацца спецыяльна створаным ботам з імёнамі і адрасамі нашых герояў. Ён прызначаны для максімальнага ахопу і віншаванняў усіх палітычных вязняў! Бот выдае імя і адрас вязням, выкарыстоўваючы інфармацыю з dissidentby.com і viasna96, так, каб не прапусціць нікога.
2. Альфа банк таксама запусціў акцыю віншавання са святамі. У кожным аддзяленні можна знайсці віншавальныя паштоўкі і скрыню для іх. Выдатная магчымасць падтрымаць палітвязняў!
3. Экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна ў інстаграм заклікае пісаць лісты палітвязням у абмен на падарункі. Акцыя называецца "Тайны Санта" па-беларуску. Парадак дзеянняў такі:
4. Інтэрнэт-рэсурс Лістыўклетачку прапануе просты і ананімны спосаб сувязі з палітвязнямі. На сайце вы выбіраеце таго, каму хочаце напісаць. Указвайце пры гэтым email і імя або псеўданім. Лістыўклетачку раздрукоўваюць ліст, кладуць у канверт, клеюць марку і адсылаюць па патрэбным адрасе. Калі прыйдзе адказ, Лістыўклетачку адскануюць яго і адправяць вам.
5. У падобным рэжыме функцыянуе і Ліст.бел. Але тут ліст можна адправіць за вашыя грошы і не забудзьцеся аплаціць і ўкласці канверт і для зняволенага, каб ён меў магчымасць вам адказаць
6. У майстэрні паштовак салідарнасці (ініцыятыва ПЦ "Вясна") ад вас патрабуецца запоўніць невялікую анкету з указаннем імя і прозвішча палітвязня тэкстам паслання і (пры жаданні) свайго зваротнага адраса.
Сябры, сёння існуе мноства рэсурсаў, якія дапамогуць даслаць ліст ці паштоўку палітвязню, у тым ліку ананімна. Калі ласка, скарыстайцеся любым з іх, праявіўшы салідарнасць з нашымі героямі. І зрабіць гэта варта не толькі напярэдадні свят.

- абраць палітвязняў, якім вы будзеце пісаць
- адправіць тры лісты
- скінуць Кацярыне Сныцінай доказы ў лічку
- даслаць адрас імя і прозвішча
- атрымаць падарунак ад Кацярыны Сныцінай
- профіт