Яшчэ адзін прыклад салідарнасці з беларускім народам.
- Што такое Littouwin Lions Club, у чым заключаецца яго місія?
- Littouwin Lions Club зарэгістраваны ў ЗША ў пачатку кастрычніка, як член сусветнай сеткі Lions Club і зарэгістраваны на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, як дабрачынная публічная арганізацыя.
Мы лічым, што гэта будзе садзейнічаць інтэграцыі беларускага парадку дня ў інфармацыйнае поле міжнароднай дабрачыннасці. Літоўскі Lions Club аб'ядноўвае 35 клубаў LIONS, якія аказваюць дабрачыннасць і падтрымку суполкам 20 гарадоў і раёнаў краіны. Клубы LIONS у Літве налічваюць больш за 700 сяброў, што дабратворна адаб'ецца на працы з літоўскімі арганізацыямі і падтрымкай з боку бізнесменаў Літоўскай Рэспублікі.
Місія Littouwin Lions Club заключаецца ў абароне неад'емных грамадзянскіх і сацыяльных правоў ахвяраў Мінскага рэжыму.
- Як менавіта і каму менавіта вы дапамагаеце?
- Праграма 1. У цяперашні час асуджаныя па палітычных матывах наўмысна падвяргаюцца небяспецы з боку адміністрацыі папраўчых устаноў. Ёсць сведчанні таго, што такога кшталту паводзіны адміністрацыя папраўчых установаў матывуе тым, што «мы робім усё, каб вам не захацелася сюды вярнуцца».
Такога роду дзеянні ставяць пад пагрозу не столькі здароўе, колькі само жыццё асуджаных. Адзіным спосабам падтрымаць асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення і абмежаванні волі, гэта вітамінныя і медыцынскія перадачы, якія ім перадаюць блізкія. Кампенсацыя кошту медыкаментаў і медыцынскага абследавання істотна аблегчаць жыццё сем'ям палітвязняў і асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах. Праграма разлічана як на дапамогу самім палітвязням, так і членам іх сем'яў.
Праграма 2. Праграма экстранай дапамогі сем'ям палітвязняў - гэта адна з ключавых ініцыятыў, якія рэалізуюцца дабрачыннай арганізацыяй Littouwin Lions Club. Мэта гэтай праграмы заключаецца ў тым, каб садзейнічаць фарміраванню спрыяльнага асяроддзя для людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, а таксама аказваць дапамогу сем'ям палітзняволеных, якія знаходзяцца ва ўмовах крызісу, іх падтрымка.
- Ці ёсць публічныя прыклады такой дапамогі?
- Усе справаздачы арганізацыі размяшчаюцца на сайце і ў сацыяльных сетках. У мэтах бяспекі мы не ўказваем прозвішчы асоб, якія атрымліваюць падтрымку.
- Калабарацыя з фондам "Краіна для Жыцця": у чым менавіта яна заключаецца?
- З улікам таго, што колькасць палітвязняў расце дзень пры дні, змяняецца запыты на аказанне дапамогі. Супрацоўніцтва паміж мэтавымі арганізацыямі дазваляе аператыўна закрываць пытанні, якія ўзнікаюць у мэтавай аўдыторыі, выключаць атрыманне дапамогі нядобрасумленнымі асобамі, а таксама адсочваць тых, хто з прычыны нейкіх абставін застаўся без дапамогі. Сумесная праца ўмацоўвае кірунак працы і дазваляе быць больш мабільнымі ў рэагаванні на запыты.
- На вашым сайце ёсць прыклады арганізаваных вамі мерапрыемстваў - дзеля чаго вы ўдзельнічаеце ў іх правядзенні, і наколькі лёгка ідуць на супрацоўніцтва іншыя арганізацыі ці прыватныя асобы?
- У нашай арганізацыі не ўзнікае праблем у сумеснай працы, паколькі нашы супрацоўнікі вядомыя асноўным партнёрам і карыстаюцца павагай. Асноўнай задачай арганізацыі мерапрыемстваў з'яўляецца прыцягненне ўвагі да беларускага парадку дня і правядзенне збораў для падтрымкі сем'яў палітвязняў.