Кіраўнік фонда “Краіна для Жыцця” Марыя Мароз дала інтэрв’ю польскай агульнанацыянальнай газеце «Rzeczpospolita».
Аб працы Фонда
Да нас звяртаюцца сваякі палітзняволеных. Мы імкнемся дапамагчы ўсім, а сем’ям з дзецьмі мы прапаноўваем рэгулярную дапамогу ў памеры 300 еўра. Аднак, колькасць тых, каму патрэбна дапамога, павялічваецца. Першапачаткова мы дапамагалі прыкладна 30 сем’ям. Зараз іх больш у некалькі разоў. На нас разлічваюць, таму мы ўвесь час шукаем падтрымку.
Аб фінансаванні
Нас падтрымліваюць у асноўным беларусы, якія жывуць і маюць бізнес у Еўропе. У бліжэйшы час мы плануем арганізаваць выставу ў Польшчы, на якой распавядзем пра сітуацыю ў Беларусі і спадзяемся прыцягнуць спонсараў. Праблема вельмі сур’ёзная, таму што зараз шмат людзей бяжыць з краіны. Ім патрэбная дапамога.
Аб сітуацыі ў Беларусі
Дзяржава пераўтварылася ў турму і тыя, хто бяжыць адтуль, часта маюць псіхалагічную траўму. Хтосьці больш за год баяўся выходзіць на вуліцу, кагосьці білі і дапытвалі…
Мы маем намер звярнуцца да ўладаў Варшавы з просьбай даць нам у арэнду будынак, дзе можна было б часова паставіць ложкі і прымаць беларусаў, якія бягуць ад рэжыма лукашэнкі. Мы бачым, што сітуацыя пагаршаецца кожны дзень.
Аб вяртанні дадому
Узімку я думала, што хутка вярнуся. Аднак зараз не падобна, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца да лепшага ў бліжэйшы час. Адно можна сказаць дакладна - ніхто за нас нашу краіну не зменіць.
Інтэрв’ю цалкам чытайце тут.