Ці можна адправіць грашовыя сродкі зняволенаму

Змяненне арт. 85 УВК РБ.

Асуджаныя маюць права атрымліваць ад блізкіх сваякоў і іншых асоб, а таксама адпраўляць блізкім сваякам і іншым асобам грашовыя пераводы. Атрымліваць ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі асуджанага, або дасылаць такім асобам грашовыя пераводы можна толькі з дазволу адміністрацыі папраўчай установы.
 
Гэта значыць, што грошы асуджанаму адпраўляць можна, але для гэтага трэба атрымаць дазвол адміністрацыі. Сёння гэта наўрад ці магчыма, улічваючы стаўленне да палітычных зняволеных у беларускай пенітэнцыярнай сістэме. Узровень рэпрэсій высокі, таму лішні раз указваць сваё прозвішча ў пераводах можа быць проста небяспечна. Але забывацца на падтрымку ні ў якім разе нельга, таму лепш дапамагаць праз блізкіх сваякоў асуджаных.

Таксама не забывайце пісаць зняволеным, перадаваць прывітанне па радыё і фармаваць перадачы анлайн.

Няхай кожны робіць тое, што ў яго сілах.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям