Фонд "Краіна для Жыцця" створаны восенню мінулага года для падтрымкі валанцёрскага руху і актывістаў усіх штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў перадвыбарнай кампаніі 2020 года.
Сёння Фонд дамагаецца наступнага:
Першы пункт з гэтага спісу - самы надзённы. Са жніўня мінулага года дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз беларускую пенітэнцыярную сістэму. Сотні застаюцца ў турмах да гэтага часу і падвяргаюцца там неверагоднаму ціску - як маральнаму, так і фізічнаму.
Людзі з падарваным здароўем не атрымліваюць лекавання, аказваюцца ў карцары проста за адмову вітацца з працаўнікамі СІЗА, знаходзяцца ў перанаселеных камерах без матрацаў і коўдраў. Ім не даюць спаць і бачыцца з роднымі нават на спатканнях.
Але зараз палітвязням ад гэтага не лягчэй. Задача нашага Фонду сёння хоць крыху дапамагчы людзям за кратамі - лістом, перадачай, або грашыма. З вашай дапамогай мы перасылаем палітвязням прадукты, робім штомесячныя ахвяраванні чальцам іх сем'яў, якія вельмі часта засталіся без адзінага карміцеля.
Мы заклікаем вас не толькі дапамагаць палітвязням і членам іх сем'яў, але і распаўсюдзіць інфармацыю пра фонд «Краіна для Жыцця», каб як мага большая колькасць людзей даведалася пра магчымасць дапамогі беларусам у зняволенні.
Дабро не забудзецца, а салідарнасць стане тым падмуркам, які дазволіць нам, беларусам, пасля звяржэння дыктатара пабудаваць сапраўдную краіну для жыцця.
Сёння Фонд дамагаецца наступнага:
- Вызвалення палітвязняў
- Спынення гвалту і катаванняў
- Правядзення сумленных выбараў
- Права на працу незалежных СМІ
Першы пункт з гэтага спісу - самы надзённы. Са жніўня мінулага года дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз беларускую пенітэнцыярную сістэму. Сотні застаюцца ў турмах да гэтага часу і падвяргаюцца там неверагоднаму ціску - як маральнаму, так і фізічнаму.
Людзі з падарваным здароўем не атрымліваюць лекавання, аказваюцца ў карцары проста за адмову вітацца з працаўнікамі СІЗА, знаходзяцца ў перанаселеных камерах без матрацаў і коўдраў. Ім не даюць спаць і бачыцца з роднымі нават на спатканнях.
Усяму, што адбываецца сёння ў нашай краіне ёсць азначэнне - бесчалавечнае стаўленне і катаванні. Няма сумневу, датычныя да гэтага адкажуць перад законам у новай Беларусі, ці ў міжнародным трыбунале. Злачынствы супраць чалавечнасці не маюць тэрміна даўнасці.