​Мы заклікаем: дапамажыце нам дапамагчы вам

Зварот да сваякоў палітвязняў.

Сябры, фонд "Краіна для Жыцця" - адзіная арганізацыя, якая ўзяла на сябе адказнасць і абавязацельствы рэгулярнай штомесячнай дапамогі для сем'яў палітвязняў. Чаму мы гэта робім?

Бо мы самі актывісты. Многія з нас прайшлі праз арышты ці суткі. Мы ведаем, што такое застацца з праблемай сам-насам, калі твой блізкі чалавек за кратамі.

Чаму штомесяц падтрымліваць сем'і сёння становіцца практычна немагчымым?
  • Усе, каму мы дапамагаем, застаюцца ананімнымі. З меркаванняў бяспекі мы не можам расказаць гісторыю канкрэтнай сям'і, паказаць фота, падзяліцца яе патрэбамі - выкарыстоўваючы гэтую інфармацыю карнікі маюць магчымасць ідэнтыфікаваць людзей, скляпаць артыкул або тэрмін.
  • Дапамога, якую мы аказваем - гэта гуманітарная падтрымка, на якую немагчыма атрымаць грант. Тое, што мы даем вам гэтую дапамогу, глабальна не мяняе сітуацыю ў Беларусі да лепшага, не вядзе наш народ да дэмакратыі і нават не дазволіць вызваліць вашага блізкага з-за кратаў. АЛЕ! Гэтая дапамога - дапамагае сем'ям у самы крытычны момант не застацца сам-насам са сваёй праблемай.

Выснова:
- мы абавязаны кожны месяц знаходзіць і выплачваць звыш за 20 000 эўра
- мы не можам распавесці каму мы дапамагаем і паказаць фота/відэа з падзякамі
- у нас няма фундатара, які вылучыць гэтую суму

Як жа тады мы дапамагаем вось ужо больш за год? Дзякуючы вам - нашым падпісантам і сябрам, усім тым, хто адгукаецца на нашы пасты і здзяйсняе ахвяраванні.

Але зараз і гэты спосаб прыцягнення сродкаў практычна вычарпаў сябе - Беларусь і яе грамадзян уцягнулі ў страшную вайну, што ўжо прынесла шмат гора і бед у кожны дом. Цяпер сярэдзіна сакавіка, літаральна праз два тыдні нам трэба зноў выплачваць так неабходныя сем'ям палітвязняў сродкі - але ў нас іх няма. Бо донатаў таксама практычна няма.

Такім чынам, мы падыходзім да самой сутнасці. Навошта мы звяртаемся да вас, сваякоў палітвязняў, і што вы можаце зрабіць?

ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ ДАПАМАГАЦЬ ВАМ!
  1. калі вы ўжо выехалі і знаходзіцеся ў бяспецы - раскажыце, што Фонд падтрымлівае вас і папрасіце здзейсніць ахвяраванне.
  2. калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, але ў вас засталіся знаёмыя/сваякі па-за краінай - няхай яны раскажуць пра наш Фонд без спасылкі на вас і папросяць сваю аўдыторыю здзейсніць ахвяраванне.
  3. калі вы ў Беларусі - пачніце казаць і прыцягвайце ўвагу да ВАШАЙ асабістай праблемы! Расказвайце, як ваш сваяк заключаецца ў зняволенні, які ціск на яго аказваецца, якія цяжкасці вы без яго адчуваеце ў паўсядзённым жыцці.

Станавіцеся сябрам і памочнікам для свайго ж роднага чалавека, кажыце пра яго публічна!

Палітвязняў больш за тысячу, а ў нашай камандзе ўсяго 7 чалавек. Мы - актывісты, якія пазбавіліся сваёй хаты, жывем на здымных кватэрах у іншых краінах, вадзім дзяцей у школу і плацім за дзіцячы садлок. І штодня вашыя інтарэсы і праблемы мы ставім вышэй нашых уласных.

Сёння, праз паўтара гады пасля пачатку рэпрэсій, падчас вайны, беларуская тэма сышла на перафірыю еўрапейскага парадку дня. Таму мы проста крычым аб дапамозе!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду