Мы ўжо распавядалі пра стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага – альтэрнатыву для студэнтаў, адлічаных з беларускіх універсітэтаў за выказванне грамадзянскай пазіцыі. Гэта дапамога нашым суайчыннікам, якія не могуць вучыцца ў роднай краіне праз свае палітычныя погляды.
З 1 красавіка аднаўляецца прыём дакументаў на праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Калі вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь і хочаце стаць стыпендыятам праграмы І, то да 15 траўня гэтага года вам неабходна:
Таксама ў вас ёсць магчымасць стаць стыпендыятам праграмы ІІ. Яна разлічаная на кандыдатаў, якія ўжо могуць прадэманстраваць дасягненні ў навуковай і/або арганізацыйнай, сацыяльнай ці грамадскай дзейнасці, якая звязаная з палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі пераўтварэннямі, дзейнасць якіх дасць найбольшыя магчымасці для выкарыстання ў Беларусі ад спецыялізацыі, атрыманай у Польшчы.
Для паступлення на гэту праграму вам трэба падаць наступныя дакументы:
Улетку кандыдатаў у стыпендыяты чакаюць сумоўі ў анлайн-фармаце. Рашэнне аб паступленні будзе прынятае да 31 ліпеня.

- Запоўніць анкету на сайце
- Падаць заяву аб прыёме ў праграму
- Падаць атэстат аб сканчэнні сярэдняй школы
- Паставіць апастыль на атэстат аб сканчэнні сярэдняй школы
- Падаць пацверджанне навучання ва ўніверсітэце (з выпіскай адзнак, спісам вывучаных прадметаў)
- Падаць дакумент аб адлічэнні
- Падаць дакументы аб затрыманні або арышце (альбо іншыя дакументы, якія могуць паўплываць на рашэнне экзаменацыйнай камісіі)
Таксама ў вас ёсць магчымасць стаць стыпендыятам праграмы ІІ. Яна разлічаная на кандыдатаў, якія ўжо могуць прадэманстраваць дасягненні ў навуковай і/або арганізацыйнай, сацыяльнай ці грамадскай дзейнасці, якая звязаная з палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі пераўтварэннямі, дзейнасць якіх дасць найбольшыя магчымасці для выкарыстання ў Беларусі ад спецыялізацыі, атрыманай у Польшчы.
Для паступлення на гэту праграму вам трэба падаць наступныя дакументы:
- Копія дыплома аб сканчэнні ўніверсітэта, эквівалентнага польскай магістэрскай адукацыі
- Анкета кандыдата даступная на сайце
- Кароткі суправаджальны ліст з абгрунтаваннем выбранай спецыяльнасці (на польскай мове)
- Праект даследчай працы, запланаванай на час знаходжання (на польскай мове)
- Біяграфічныя звесткі на польскай мове, пазначаныя паслядоўна ад апошніх да папярэдніх, разам з фатаграфіяй
- Спіс публікацый, дасягненняў і прафесійных праектаў
- Сертыфікаты для пацверджання ведання замежных моваў
- Любыя іншыя дадзеныя, дакументы або інфармацыя, якія, па меркаванні кандыдата, могуць дапамагчы Адборачнай камісіі належным чынам ацаніць яго кандыдатуру
Улетку кандыдатаў у стыпендыяты чакаюць сумоўі ў анлайн-фармаце. Рашэнне аб паступленні будзе прынятае да 31 ліпеня.