Нам патрэбная ваша дапамога. Просім рэпост!

Зварот фонду "Краіна для Жыцця" да ўсіх неабыякавых.

Сябры, наш Фонд дапамагае больш за 60 сем'ям з дзецьмі, чые блізкія апынуліся за кратамі. Яшчэ больш чым 110 палітвязням мы збіраем прадукты і фармуем перадачы. Усё гэта толькі дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей і пры дапамозе рэкламы на розных платформах.

Але сёння прыйшла навіна аб тым, што нехта масава паскардзіўся на нашы зборы для дапамогі сем'ям палітвязняў і ў фармаванні перадач. Усе нашы рэкламныя кабінеты (Facebook, Google, Вконтакте) - заблакаваныя.

Мы просім вас аб дапамозе!  Што можна зрабіць:
  • Падзяліцеся гэтым пастом у чатах, разнастайных групах і сацсетках
  • Зрабіце пост аб нашым Фондзе: раскажыце хто мы, што мы робім, адзначце нашы сацсеткі
  • Вы можаце сабраць перадачу анлайн альбо падтрымаць сем'і палітвязняў.

Нам вельмі патрэбная ваша салідарнасць!  Дапамажыце нам дапамагчы палітвязням і іхнім сем'ям!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям