Неабходныя прадукты для фарміравання перадач палітвязням

Салідарнасць - гэта тое, што нам патрэбна сёння.

Кожны дзень у наш Фонд звяртаюцца па дапамогу ўсё больш людзей. Пад апекай Фонда ўжо 110 палітзняволеных, якім валанцёры штотыдзень перадаюць перадачы. Героі беларускай рэвалюцыі знаходзяцца ў СІЗА і ПК розных гарадоў, але ўсе яны чакаюць нашай з вамі дапамогі.
 
Што вы можаце зрабіць менавіта зараз:
 
  • Распаўсюдзьце гэтую інфармацыю па чатах, каб як мага больш людзей даведаліся пра магчымасць дапамагчы 
  • Падтрымайце матэрыяльна, калі вам гэта пад сілу
  • Купіце прадукты і звяжыцеся з нашым валанцёрам або збярыце перадачу анлайн
 
Што можна купіць для перадач:
 
  • Зефір, цукеркі, пасціла, мармелад, шакалад
  • Картопля х/п, макароны х/п, суп х/п, сахар рафініраваны, камячкі (грэчневыя, аўсяныя)
  • Каўбаса (сыравяленая, сыравэнджаная), сала, сыр
  • Канверты, маркі
  • Кава любая, гарбата ліставая
  • Красворды
  • Цыбуля, свежая зеляніна, часнок
  • Алей сланечнікавы
  • Гародніна (агуркі, памідоры)
  • Садавіна (яблыкі, грушы, апельсіны)
  • Гарэхі, курага, фінікі
  • Печыва, сухары
  • Асадкі, сшыткі, файлы
  • Цыгарэты, запалкі
  • Туалетная папера
 
Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям