Ёсць патрэба ў прадуктах для фармавання перадач палітвязням у траўні

Кожны дзень у фонд "Краіна для Жыцця" па дапамогу звяртаецца ўсё больш людзей. Мы апякуемся ўжо 86 палітвязнямі, якім валанцёры штотыдзень перадаюць перадачы.

Героі беларускай рэвалюцыі знаходзяцца ў СІЗА і ВК розных гарадоў, але ўсе яны чакаюць нашай дапамогі.

Што вы можаце зрабіць прама зараз:
  • распаўсюдзьце гэтую інфармацыю па чатах, няхай як мага больш людзей даведаюцца аб магчымасці дапамагчы;
  • падтрымайце матэрыяльна, калі вам гэта пад сілу;
  • купіце прадукты і звяжыцеся з нашым валанцёрам.

Што можна купіць для перадачы:
  • зефір, цукеркі, мармелад, пасціла, халва, шакалад;
  • бульба б/п, макароны б/п, суп б/п, цукар рафінаваны, шматкі (грачаныя, аўсяныя);
  • каўбаса (сыравяленая, сыравэнджаная), сала, сыр;
  • канверты, маркі;
  • кава любая, гарбата ліставая;
  • крыжаванкі;
  • лук, свежая зеляніна, часнык;
  • алей сланечнікавы;
  • гародніна (агуркі, памідоры);
  • арэхі, курага, фінікі;
  • печыва, сухары;
  • асадкі, сшыткі, файлы;
  • цыгарэты, запалкі;
  • туалетная папера;
  • садавіна (апельсіны, грушы, яблыкі).

Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу.

Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям