Зварот да жыхароў Літвы

Калі вы падаткаплацельшчык у Літве і маеце магчымасць выбраць, куды менавіта накіраваць 1,2% сваіх падаткаў:
  • магчыма, вы ужо прынялі рашэнне куды пойдуць гэтыя грошы
  • магчыма, вы да гэтай пары разважаеце
  • магчыма, вы пра гэта проста не ведалі і не думалі
 
Вылучыце гэтаму пасту колькі хвілін свайго часу.
 
Зараз ваш блізкі сусед, з якім вы ніколі не мелі ваенных канфліктаў і жылі ў адной краіне на працягу 750 год, перажывае змрочныя часы.

Гаворка вядзецца пра Беларусь. Пасля распаду СССР наша дзяржава не рухалася ў бок еўраінтэграцыі, не ўвайшла ў ЕЗ і засталася ў арбіце ўплыву Расіі.

Больш за 26 год намі кіруе неўраўнаважаны дыктатар, а людзі за свае перакананні адпраўляюцца ў турмы. Так было не заўжды, калісьці мы самі аддалі яму сваю свабоду – некалі нашым бацькам так было прасцей. Але прайшоў час і людзі змяніліся.  

Прычым тут вы, падаткаплацельшчыкі Літвы? 

Ваш лёс мог быць падобны да нашага. Але 30 год назад, калі большасць жыхароў Літвы выказаліся за незалежнасць і свабоду, прэзідэнт СССР спыніўся пасля смерцяў ля Вільнюскай тэлевежы.

Беларускага «прэзідэнта» не спынілі смерці ў Менску і Берасці ў жніўні і лістападзе.  
Восем чалавек загінулі ад рук сілавікоў Лукашенкі. Сорак тысяч прайшлі праз катаванні і збіццё пры затрыманні падчас мірных пратэстаў. Сотні людзей знаходзяцца ў турмах і атрымліваюць тэрміны  паводле надуманых абвінавачванняў у спробе сілавога звяржэння ўлады. Надуманым, бо беларускі пратэст быў мірны і негвалтоўны. На 17 сакавіка палітвязнямі прызнаныя 290 чалавек. 

Фонд «Краіна для Жыцця» мае за мэту дапамогу палітвязням і членам іх сямей. Мы арганізуем пасылкі і перадачы ў турмы, дапамагаем грашыма сем’ям людзей, якія апынуліся за кратамі. 

Магчыма, вам, як і нам, неабыякавыя лёсы беларусаў, якія па волі злачыннага рэжыму апынуліся за кратамі, трымаюць галадоўку і рэжуць сабе жылы ў нечалавечых умовах пенітэнцыярнай сістэмы Лукашэнкі. 

Дапамажыце сваім суседзям-беларусам на іх цяжкім шляху да дэмакратыі і свабоды, падтрымайце тых, каму зараз асабліва цяжка – палітвязняў у турмах і членаў іх сямей.

Рана ці позна Беларусь стане вольнай, але дапамога ў цяжкую хвіліну не забудзецца ніколі. 

Інструкцыя для ахвяравання беларускім палітзняволеным.

1. Падключыцеся да свайго электроннага банка.
*Калі вы карыстаецеся мабільным тэлефонам, рабіце гэта праз браўзер.

2. У электронным банку знайдзіце ДПІ (VMI) і націсніце кнопку ЗГОДНЫ/ПАДКЛЮЧЫЦЦА
                                    



                                    
3. Вы будзеце скіраваны ў ДПІ (VMI) сайт дэкларацый

4. Абярыце раздзел ЭСД (EDS)





5. Абярыце раздзел ЗАПАЎНЯЦЬ ФОРМУ

6. Абярыце раздзел ЗАЯЎКА НА ПАДТРЫМКУ





7. Абярыце форму пад назвай FR0512 v.4. Націсніце ФОРМА ДЛЯ ЭЛЕКТРОННАГА ЗАПАЎНЕННЯ





8. Запоўніце асабістую інфармацыю (адзначана чырвоным) літоўскімі літарамі.





9. Запоўніце інфармацыю пра арганізацыю (адзначана чырвоным).




10. Праверце, ці ўсё запоўнена правільна.

11. Націсніце кнопку ПАДАЦЬ  ДЭКЛАРАЦЫЮ. Гэтым дзеяннем скончыце запаўняць заяўку.




Вялікі вам дзякуй ад імя беларускага народа.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям