Калі вы падаткаплацельшчык у Літве і маеце магчымасць выбраць куды менавіта накіраваць 1, 2% сваіх падаткаў.
А яшчэ вам баліць душа праз тое, што адбываецца сёння ў Беларусі.
Сябры, магчыма, вы нарадзіліся ў Літве, магчыма пераехалі ўжо даўно ці жывяце тут зусім нядаўна, пасля падзей 2020 года. Але вы плаціце падаткі, а значыць можаце распараджацца куды пойдуць 1, 2% ад іх.
Калі ласка, выдаткуйце гэтаму пасту некалькі хвілін свайго часу.
На 18 лютага праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1061 чалавек. Але людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў злачыннага рэжыму значна больш. Прычым церпяць не толькі тыя, хто ў зняволенні (умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, калоніях і ізалятарах можна прыраўнаваць да катавальных).
Пакутуюць таксама іх родныя на волі. Дзеці не бачаць бацькоў і маці, жонкі - мужоў, састарэлыя бацькі - сыноў і дачок. Часцяком сваякі палітвязняў адчуваюць сур'ёзную патрэбу ў грошах - як на адваката, так і для закрыцця элементарных жыццёвых запатрабаванняў (у тым выпадку, калі за кратамі апынуўся адзіны карміцель).
Фонд "Краіна для Жыцця" ставіць сваёй мэтай дапамогу палітвязням і членам іх сем'яў. Мы ажыццяўляем ім штомесячныя выплаты ў памеры 300 еўра. Сёння пад апекай нашага Фонду знаходзяцца каля 80 такіх сем'яў.
Магчыма вам, як і нам, неабыякавыя лёсы беларусаў, якія па волі злачыннага рэжыму аказаліся за кратамі, а іх родныя засталіся без падтрымкі. Мы просім аб падтрымцы для гэтых людзей.
У старажытнасці на Беларусі існаваў звычай - талака. Гэта ўзаемная дапамога, праца на карысць пацярпелых чальцоў супольнасці. Напрыклад, нехта пазбавіўся дома з-за пажару, ці засталіся сіротамі дзеці. Нашы продкі прыходзілі на дапамогу і сумеснымі працамі дапамагалі пабудаваць новы дом ці бралі пад апеку дзяцей. Мы просім вас успомніць аб гэтым звычаі.
Рана ці позна Беларусь стане свабоднай, але дапамога ў цяжкую хвіліну не забудзецца ніколі.
Інструкцыя для ахвяраваньня беларускім палітвязьням.
1. Зайсці на сайт - https://www.vmi.lt/evmi/
2. Далей зайсці ў свой профіль
3. Зайсці ў EDS
4. Зайсці ў Pildity forma
5. Націснуць на Prašymas skirti paramą
6. Націснуць на планету
7. Pradeti
8. Напісаць назву атрымальніка або код (305633703)
9. Напісаць колькі працэнтаў, да 1.2%
10. Далей трэба выбраць на колькі гадоў аформіць пераклад, максімум 5 гадоў
11. Далей пацвердзіць, на Taip
12. Таксама можна будзе зайсці і рэдагаваць ці памяняць арганізацыю
13. Можна выбраць некалькі арганізацый, але сума працэнта павінна быць да 1, 2%
14. І ў канцы націснуць Фарміраваць прашэнне (зялёная кнопка)

- вы ўжо прынялі рашэнне куды адправіць гэтыя грошы
- вы да гэтага часу разважаеце
- вы пра гэта проста не ведалі і не думалі