Дашлі паштоўку бясплатна, падтрымай жанчын у зняволенні

Напярэдадні 8 Сакавіка РУП «Белпошта» праводзіць акцыю «Вясновы камплімент». Давайце разам павіншуем жанчын, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні.


На 4 сакавіка ў Беларусі налічваецца 270 палітвязняў, сярод іх нямала жанчын. Усе яны з годнасцю трываюць цяжар несправядлівага зняволення.
 
Але нават самаму маральна трываламу чалавеку патрабуецца эмацыянальнае сілкаванне.
 
Давайце дашлём нашым жанчынам паштоўкі – гэтыя маленькія вітанні вясны і сонца. Нагадаем, што неўзабаве вясна і свабода, што іх памятаюць і чакаюць.

У Менску акцыя «Вясновы камплімент» пройдзе ў круглай залі паштамта, па адрасе пр-т. Незалежнасці, д.10, з 15:00 да 17:00
 
Поўны спіс аддзяленняў, якія прымаюць удзел у акцыі тут.
 
Не забывайцеся пісаць нашым героям, для іх гэта вельмі важна!
Сустракаемся сёння ў чарзе салідарнасці!
 
Таксама падаем прыклад і зараджаем іншых на дзеянні:
  • дасылайце фота віншаванняў у наш чат-бот 
  • выкладайце ў сацсеткі і адзначайце нас 
  • памятаем пра хэштэг #ПишуПрекраснымБеларускам

Падтрымаць палітвязняў ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям