«Дашлі паштоўку гераіні, праяві салідарнасць!»

Праз жаданне вусатага дыктатара перасадзіць усіх і ўвасобіць у жыццё стары міф пра тое, што палова сядзіць, палова ахоўвае, шматлікія дзяўчаты, жонкі, маці ці бабулі апынуліся ў зняволенні. І падтрымліваць нашых беларусак патрэбна няспынна, бо турма – не самае лепшае месца для цудоўнай паловы чалавецтва.

Чаму гэта важна:
  • Каб на нашых палітвязняў не забыліся
  • Каб надзея на перамогу мацнела і ў палоне
  • Каб службоўцы і сілавікі пабачылі каштоўнасць нармальных чалавечых адносінаў, здольнасць да якіх яны страцілі ў абмен на эфемерную ўладу
Дык давайце ўсе разам разбурым гэтую турму страху, маны і гвалту хваляй салідарнасці і паштовак нашым найлепшым дзяўчатам! Адрасы ТУТ.

Выкладвайце свае віншаванні ў сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #ПишуПрекраснымБеларускам, а таксама дасылайце іх у наш чат-бот.
  • Беларусы Канады ўжо адправілі віншаванні цудоўным жанчынам, якіх сілай утрымлівае Лукашенка
  • Стоўпцы далучыліся да флэшмобу і разам з дзецьмі даслалі віншаванні дарагім паплечніцам
  • Велазавод адправіў паштоўкі з віншаваннямі нашым неверагодным дзяўчатам

Пакажам у чарговы раз сілу нашай салідарнасці! 

Падтрымаць палітвязняў ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям