Адзін з кірункаў фонду «Краіна для Жыцця» – дапамога тым нашым паплечнікам, якія праз сваю грамадзянскую пазіцыю былі несправядліва асуджаныя, кінутыя за краты ў турмы і ізалятары. На 3 сакавіка ў Беларусі налічваецца 262 палітвязні.
Мы працягваем выказваць салідарнасць беларусам – сапраўдным героям, каторыя не спужаліся выступіць супраць дыктатуры і гвалту, а зараз знаходзяцца ў зняволенні. Сёння нашы навабранцы-валанцёры са Стоўбцаў і Дзяржынска перадалі ў СІЗА горада Баранавічы свае першыя перадачы ў Пінск.
Цяпер у нас 3 новыя падапечныя і новыя валанцёры ў камандзе
Сваю порцыю ласункаў атрымаў і наш падапечны з Магілёва.
Агулам сёння былі дастаўленыя пасылкі чатыром палітзняволеным. Агульная вага перадач склала 35 кілаграмаў.
Сябры, вы самыя лепшыя! Перасоўвацца па краіне, каб перадаць вестачку, знак увагі і карысныя рэчы – шмат чаго вартае!
Давайце дапамагаць тым, хто быў разам з намі на вуліцах беларускіх гарадоў. Яны выходзілі за лепшую і свабодную Беларусь, а цяпер у зняволенні чакаюць, калі наступіць перамога. Калі зараз жа мы не можам іх вызваліць, давайце хаця б крыху палепшым сумныя будні ў турме. Данясем, што іх не забылі, што іх памятаюць і чакаюць.
Падтрымаць палітвязняў ТУТ.