Ліст ад палітзняволенага Аляксандра Цялегі

«Вельмі прыемна, што ёсць яшчэ людзі, якія не жывуць па прынцыпе" мая хата з краю"».
 
"Без такіх людзей як ВЫ, было б значна цяжэй. Калі ў вас ёсць час і магчымасць, напішыце мне пра сябе, пра сваю прафесію і хоббі (калі гэта, канешне, не будзе лічыцца нахабнасцю з майго боку). І паглядзіце, калі не бачылі, ў інстаграме маіх катафеяў, сумую па іх. @alexandrtelego"
 

Аляксандр Цялега - урач- неўролаг, які 8 год таму з'ехаў у Нарыльск. Пра яго ў 2012 годзе пісалі на афіцыйным сайце гэтага расійскага горада, калі спецыялістам "дэфіцытных" прафесій уручалі ключы ад службовых кватэр.
 
У красавіку Аляксандр прыехаў на адпачынак на радзіму. Быў затрыманы 3 траўня ў Барысаве за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Супраць яго распачата крымінальная справа (артыкул 369 КК).
 
Давайце падтрымаем Аляксандра Цялегу лістамі. Памятайце, што для палітзняволеных гэта крытычна важна!
 
Адрас для лістоў: Турма 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям