Сябры, мы працягваем нашу акцыю па зборы дзяцей палітзняволенных у школу.
На 23 жніўня ў Беларусі налічваецца 637 чалавек, якія афіцыйна прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 637 асоб апынуліся за кратамі не за парушэнне законаў і не па справядлівым прысудзе, а за імкненне да справядлівасці і па нядобрай волі дыктатара і яго лялек са СК, судоў, МУС (вы самі можаце працягнуць спіс гэтых арганізацый).
Шмат у каго з палітвязняў на волі засталіся непаўнагадовыя дзеці, якія пазбыліся не толькі маральнай падтрымкі, але і фінансавай дапамогі і апекі. Хутка 1 верасня, а значыцца, сотні тысяч беларускіх дзяцей пойдуць у школы. Сярод іх ёсць і дзеці палітвязняў.
Нават у лепшыя часы падрыхтаваць дзіцё да школы было няпростай задачай для многіх беларусаў. Невыпадкова на працягу ўжо 10 год у “дзяржаве для народа” існуюць зневажальныя “крэдыты на збор дзіцёнка ў школу”. Толькі падумайце, прыемны па сутнасці сваёй арганізацыйны клопат і закупы ператварыліся для шмат каго з нашых суграмадзян у крыніцу стрэса і сур’ёзны ўдар па бюджэце.
Яшчэ больш цяжка сёння, калі эканоміка краіны трашчыць па швах і балансуе на краі прорвы пад чуйным кіраўніцтвам эканамічнага “генія” з саўгаса “Гарадзец”. Беларусы проста выжываюць.
На нашым сайце вы можаце выбраць і аплаціць адзін ці некалькі камплектаў дапамогі - “для першакласніка”, “для малодшых школьнікаў”, “для старэйшай школы”.
Калі ласка, прадэманструйце салідарнасць. Такім чынам вы падтрымаеце не толькі дзяцей, але і іх бацькоў, якія трываюць пакуты ў турмах і ізалятарах па ўсёй Беларусі. Няхай яны ведаюць, што не засталіся сам на сам з нялюдскім рэжымам, што беларусы дапамогуць іх дзеткам.
Салідарнасць - наша сіла!

У гэтых няпростых умовах мы просім вас падтрымаць дзяцей палітзняволеных. У фондзе “Краіна для Жыцця” ўжо больш як 100 запоўненых заявак ад людзей, дзеткам якіх патрэбна дапамога.