Галоўны кірунак дзейнасці фонду “Краіна для Жыцця” – дапамога палітвязням і іх сем’ям. Сёння яны самі расказалі, чаму гэта важна*.
(*Імёны сваякоў палітвязняў змененыя ў мэтах бяспекі)
Марына
Я пасля звальнення 4 месяцы не працавала. Зараз уладкавалася на працу, але заробак толькі 400 рублёў пакуль што. Валанцёры дапамагаюць з перадачамі, але хочацца самой таксама перадаваць перадачы, для мужа гэта важна!
Таццяна
Без вашай дапамогі нам проста не выжыць пры нашых даходах. У мяне сын студэнт, вучыцца платна. Двое ўнукаў непаўнагадовых засталіся на мамін невялікі заробак. Пасылкі, перадачы, пераводы палітвязню – ўсе гэтыя выдаткі для нашай сям’і непад’ёмныя.
Кірыл
Матэрыяльная дапамога патрэбна ў нашым выпадку на пагашэнне крэдытаў зняволенага. Пакуль ён быў на волі – сам іх выплачваў. Цяпер, каб не арыштавалі маёмасць за пропускі тэрмінаў, трэба гасіць гэтыя крэдыты. Мама-пенсіянерка, я (брат) таксама не магу закрыць гэтае пытанне. Плюс да ўсяго аплата адваката. Пакуль што, дзякуючы дапамозе, атрымліваецца закрываць пытанне з адвакатам, але па апошняй аплаце пакуль што незразумела наконт дапамогі. Прадукты, паездкі ў СІЗА таксама.
Сафія
Мне дапамога патрэбна, бо я шматдзетная мама, сама выхоўваю яшчэ траіх дзяцей. Матэрыяльна цяжка забяспечыць сям’ю і збіраць перадачы, вазіць сыну. І зараз суды адбываюцца ў Берасці, праз гэта таксама вельмі вялікія выдаткі.
Алена
Дапамога сем’ям палітвязняў патрэбная як паветра. І гэта не таму, што забралі карміцеля, кагосьці роднага, а таму што адчуваеш, што кавалак сэрца вырвалі. А трэба далей жыць і змагацца, хаця б дзеля тых, хто зараз там…
Я не буду скардзіцца. Цягам амаль 8-мі месяцаў я, ды і не толькі я, але нават тыя людзі і сем’і, якія не пацярпелі, назіраем, як з Беларускага “Я” нараджаецца велізарнае “Мы” – як адзінае сэрца цяпер. Нам цяпер разам балюча. Але ўжо ёсць “Мы”, і ўжо не так страшна.
А такі фонд, як “Краіна для Жыцця”, дапамагае гэтаму велізарнаму НАШАМУ СЭРЦУ біцца!
Падтрымаць палітзняволеных можна ТУТ.