Адзін з найважнейшых кірункаў дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» – гэта падтрымка палітвязняў і іх сямей.
Дзякуючы вашай дапамозе, мы:
Чаму гэта важна
У 2020 многія беларусы не пабаяліся адкрыта заявіць пра свае правы і выступіць супраць захопу ўлады. Тысячы нашых суграмадзян трапілі за краты. Сотні – дагэтуль там знаходзяцца. Усе – па надуманых абвінавачваннях: пратэст у краіне быў мірным, а дзясяткі сілавікоў з «пераламанымі пазваночнікамі», пра якіх крычаў з трыбуны экс-прэзідэнт, дагэтуль ніхто не бачыў.
Нават чалавек, які парушыў закон, перажывае стрэс ва ўмовах беларускіх турмаў, якія набліжаныя да сярэднявечных. Што тады казаць пра людзей, сапраўдных герояў, якія пераадолелі свой страх і апынуліся ў авангардзе барацьбы з рэжымам, а затым былі збітыя і кінутыя ў турмы, цярпелі катаванні і несправядлівы суд.
Што яны адчуваюць: страх, роспач? А, можа, надзею?
Надзею, што пра іх не забыліся, што іх родным, якія маглі застацца без сродкаў да існавання, дапамогуць іншыя беларусы. Гэта надзея – самае дробнае, што мы можам даць.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.
Дзякуючы вашай дапамозе, мы:
- Ажыццяўляем штомесячныя выплаты сем’ям людзей, якія з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі аказаліся ў турмах і ізалятарах
- Перадаём пасылкі і перадачы ў месцы зняволення. Часам нават пачак улюбёнага печыва можа падняць настрой, падтрымаць чалавека ў цяжкіх умовах няволі
- Папаўняем асабісты рахунак асуджанага, каб ён мог выбраць і набыць сабе штосьці смачнае з убогага асартыменту турэмнай крамы