Сябры, учора мы апублікавалі спіс добрых справаў неабыякавага беларуса і спадзяемся, што вы пачалі яго ўжо выконваць. А зараз лавіце і чытайце схему таго, як правільна пакаваць прадукты для перадач.
У цяперашні час у СІЗА можа аказацца нават самы далёкі ад свету крыміналу чалавек. Сябры і сваякі ў такі момант часта аказваюцца ў разгубленасці, хаця менавіта яны могуць дапамагчы свайму блізкаму. Як? Канешне, перадачамі.
Што нельга перадаваць у ізалятар:
Захоўвайце інструкцыю і памятайце, што ўсе прадукты неабходна класці ў празрыстыя пакеты.

- Хатнюю ежу (катлеты, пяльмені, адбіўныя)
- Капусту
- Трускаўку - грэйпфруты, бананы, разынкі, чарнасліў
- Вэнджаную рыбу
- Курыцу ў любым выглядзе
- Малочныя прадукты, акрамя цвёрдага сыра
- Хлеб. Хлеба ў тых месцах выдаюць шмат, хапае нават на лепку, лепш пакласці пернікі, коржыкі, сушкі, абаранкі.
- Яйкі
Захоўвайце інструкцыю і памятайце, што ўсе прадукты неабходна класці ў празрыстыя пакеты.