Дапамажыце сабраць перадачы палітвязням

Фонд “Краіна для Жыцця” працягвае падтрымліваць палітвязняў у Беларусі. І нам патрэбна ваша дапамога.

Нашы валанцёры штотыдзень перадаюць перадачы для герояў. Да нас звярнуліся па дапамогу яшчэ 22 пацярпелыя і цяпер пад нашай апекай ужо 59 сямей.
 
На жаль, пакуль што праблема з адсутнасцю асноўнага грантадаўцы не вырашылася і перадачы мы фармуем толькі дзякуючы вам!

Што вы можаце зрабіць зараз:
  • распаўсюдзіць гэту інфармацыю па чатах
  • падтрымаць матэрыяльна
  • калі ёсць такая магчымасць, купіце прадукты і звяжыцеся з нашым валанцёрам

Што можна купіць для перадачы: 
  • каўбаса (сыравяленая, сыравэнджаная)
  • сала
  • кава любая
  • гарбата ліставая
  • макароны
  • пасціла, зефір, мармелад
  • халва
  • алей
  • бульба
  • арэхі
  • цыбуля
  • часнок
  • сухары, печыва
  • цукеркі
  • цукар рафінаваны
  • шматкі (грэцкія, аўсяныя)
  • сыр
  • суп
  • курага, фінікі
  • гародніна, садавіна
  • сшыткі
  • туалетная папера
  • ручкі
  • крыжаванкі
  • канверты
  • цыгарэты
  • файлы

Вялізны дзякуй усім неабыякавым людзям. І памятайце – малой дапамогі не бывае!
 
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям