Дапамога для беларусаў у шэлтары Беластока

У польскім Беластоку цягам чатырох месяцаў працуе шэлтар для бежанцаў з нашай краіны. За гэты час яго пастаяльцамі сталі амаль тры дзясяткі чалавек. Зараз у ім пражывае 10 беларусаў, якія пацярпелі пераслед на радзіме. Ім патрэбна наша дапамога. Нагадаем, шэлтар быў адкрыты летась у снежні агульнымі высілкамі фонду “Краіна для Жыцця” і яго польскіх партнёраў з арганізацыі “Fundacja Bialorus 2020”, а таксама пры падтрымцы фінансавай групы iHelpBelarus.org.
 
За 4 месяцы існавання праекта з пражываннем дапамаглі 28 грамадзянам нашай краіны, якім спатрэбілася часовае жытло. На 8 красавіка 2021 года ў шэлтары пражывае 10 беларусаў. Гэта 4 непаўнагадовыя дзіцяці з мамамі і мужчыны-адзіночкі. Амаль усе жыхары шэлтара – гэта людзі, якія падалі дакументы на міжнародную ахову ў Польшчы. Цяпер яны чакаюць рашэння.
 
Некаторыя з жыхароў апынуліся ў доме па рэкамендацыі фонду “Краіна для Жыцця”, многія знаходзілі валанцёраў праекта самастойна, калі ўжо перасяклі мяжу Польшчы. Былі таксама выпадкі папярэдняй дамоўленасці пра размяшчэнне ў шэлтары асобаў, якія яшчэ знаходзіліся ў Беларусі, але планавалі эвакуацыю з краіны.

Пражыванне ў шэлтары цалкам бясплатнае. Дом абсталяваны ўсёй неабходнай бытавой тэхнікай і інтэрнэтам. Тэрмін пражывання абмяркоўваецца загадзя і звычайна не перавышае 2-х месяцаў, але ў выключных выпадках можа быць большым.

Жыхары шэлтара, пры наяўнасці легальнай магчымасці працаўладкавання, займаюцца пошукам вакансій, вывучаюць польскую мову з дапамогай анлайн курсаў, афармляюць неабходныя дакументы для знаходжання ў Польшчы, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці беларускай дыяспары ў Беластоку. Дзеці ўладкаваны ў садочкі і школы – у залежнасці ад сітуацыі з каранціннымі мерамі наведваюць іх або праходзяць навучанне анлайн. Бытавых цяжкасцей у шэлтары няма, усе праблемы, з якімі сутыкнуліся валанцёры і жыхары, на сённяшні момант вырашаюцца.

Адзіная і істотная складанасць – аплата арэнды дома на бліжэйшыя два месяцы. Збор сродкаў працягваецца, і мы спадзяемся, што атрымаецца сабраць неабходную суму. У нашых планах працягнуць існаванне шэлтара яшчэ на два месяцы. Пасля чаго праект, хутчэй усяго, будзе закрыты з прычыны рассялення жыхароў у індывідуальнае жыллё.
 
Дапамагчы рабоце шэлтара можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям