Вайна, якую Расея развязала ў адносінах да Украіны, выклікала жудасны гуманітарны крызіс у Еўропе. Колькасць бежанцаў у краіны ЕС ужо склала больш за мільён чалавек. І гэтая лічба расце. Урады многіх дзяржаў, а таксама розныя дабрачынныя арганізацыі аказваюць дапамогу людзям, якія ўцякаюць ад вайны.
Фонд “Краіна для Жыцця” заўсёды быў засяроджаны на беларускім парадку дня і падтрымцы палітычных зняволеных у нашай краіне. Зрэшты, застацца ў баку ад сітуацыі ва Ўкраіне мы не можам. Мужныя ўкраінцы ваююць у тым ліку і за нашу свабоду. А значыць, дапамога жыхарам гэтай дзяржавы - святы абавязак кожнага беларуса.
Менавіта таму фонд "Краіна для Жыцця" з дапамогай арганізацыі "Беларусы Рыма" звярнуўся па дапамогу да Progetto Sud - італьянскай некамерцыйнай няўрадавай арганізацыі. Нашы італьянскія сябры з радасцю адгукнуліся на заклік. У нядзелю 6 сакавіка яны даставілі ў Варшаву першыя дзве тоны дабрачыннай дапамогі для бежанцаў з Украіны.
Вось няпоўны спіс таго, што прывезлі прадстаўнікі Progetto Sud:
Каманда нашага Фонду прыняла груз і арганізавала яго далейшую лагістыку. Частку гуманітарнай дапамогі (бытавыя прыналежнасці, адзенне, электрапрыборы, ложкі) мы перадалі на склад валанцёрскай ініцыятывы Partyzanka. Гэтая арганізацыя прымае бежанцаў і забяспечвае іх самым неабходным.
Бытавое прыналежнасці мы размясцілі на складзе Fundacja Humanosh im. Sławy i Izka Wołosianskich. У шэлтэры гэтай арганізацыі зараз знайшлі прытулак уцекачы з Украіны, якія будуць карыстацца гуманітарнай дапамогай непасрэдна ў месцы пражывання.
Медыцынскае абсталяванне, лекі, бензінавыя генератары мы адправілі ва Украіну. Гэтыя рэчы неабходныя ва ўмовах ваенных дзеянняў, прарываў газаправодаў і адключэнняў ЦЭЦ.
Фонд "Краіна для Жыцця" працягне дзейнасць па дапамозе бежанцаў з Украіны. Мы адкрыты да прапаноў аб супрацоўніцтве з боку арганізацый з любых частак свету. Слава Украіне, Жыве Беларусь!

- Спартыўнае і тэрмаадзенне
- Адзенне (у тым ліку ніжняя бялізна), адзенне для дзяцей
- Прыналежнасці для дома (прасціны, коўдры, ручнікі, падушкі)
- Паходныя ложкі з матрацам
- Памперсы
- Дзіцячыя аўтакрэслы
- Маторнае масла, бензінавыя генератары
- Бытавыя прыналежнасці
- Медыцынскае абсталяванне