Фонд “Краіна для Жыцця” аказвае дапамогу палітвязням, якія па волі злачыннага рэжыму апынуліся ў турмах і ізалятарах Беларусі.
27 лютага перадачы атрымалі 6 палітвязняў. Агульная вага пасылак склала 38 кілаграм. Усяго, згодна з “справядлівымі і сумленнымі” нормамі беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, на чалавека пакладзена 30 кілаграм у месяц, плюс пасылкі поштай яшчэ на 20 кілаграм.
Таксама можна папоўніць асабісты рахунак зняволенага, каб ён атрымаў магчымасць нешта купіць у турэмнай краме. Зрабіць гэта нескладана.
Неабходна пайсці ў бліжэйшае паштовае аддзяленне, назваць адрас установы, дзе знаходзіцца зняволены, яго ПІБ, а таксама суму, якую вы хочаце пакласці. Гатова! Дзякуючы гэтым грашам чалавек зможа набыць усе неабходныя рэчы ў турэмнай краме, а таксама тое, што нельга перадаць. Быць салідарным проста!
На 1 сакавіка палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 258 чалавек. Фонд "Краіна для Жыцця" аказвае дапамогу 33 з іх. Мы перадаем перадачы ў турмы, а таксама здзяйсняем штомесячныя выплаты членам сем'яў палітвязняў.
Не заставайцеся ў баку!