Дапамога палітвязням ад неабыякавых беларусаў

Фонд «Краіна для Жыцця» аказвае дапамогу тым беларусам, якія праз сваю грамадзянскую пазіцыю пацярпелі ад рэжыму нелегітымнага кіраўніка. Дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз арышты, збіцці і катаванні. Сотні людзей зараз знаходзяцца ў турмах.
 
Валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» штотыдзень перадаюць перадачы для герояў. Наш абавязак – праявіць салідарнасць з затрыманымі людзьмі, адзіная віна якіх заключаецца ў жаданні змяняльнасці ўлады.
 
Агулам сёння былі дастаўлены пасылкі для сямі палітвязняў, якія знаходзяцца ў СІЗА №1 горада Менска. Агульная вага перадач склала 87 кілаграмаў.
 
Памятайце, турма, асабліва ў сённяшнія часы – страшное месца. У сценах беларускіх ізалятараў нашы героі трапляюць пад фізічны і псіхалагічны ціск.
 
Наша мэта – падтрымаць іх. Няхай мы не можам вызваліць палітвязняў зараз жа. Затое мы можам даць ім надзею: ніхто не забыты, нічога не забыта. Мы не забылі нашых герояў, памятаем і чакаем. Неўзабаве яны будуць з намі. За кожны дзень, які сапраўдныя патрыёты несправядліва правялі ў турмах, іх крыўдзіцелі адкажуць перад чэсным судом.

Падтрымаць палітзняволенных ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям