Дапаможам выратаваць жыццё Аляксею Раманаву - валанцёру Святланы Ціханоўскай

Аляксей Раманаў памірае ад раку ў калоніі ў Глыбокім. Яму патрэбна нашая дапамога.

Аляксей Раманаў браў удзел у агітацыйных пікетах за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую падчас перадвыбарнай кампаніі. На акцыі ў Хойніках 28 ліпеня ён негатыўна адазваўся аб Аляксандры Лукашэнку, у выніку была заведзеная крымінальная справа.

"Суд" прызнаў яго вінаватым і прыгаварыў да аднаго года калоніі строгага рэжыму па арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Беларусі).  Аляксей прызнаў сябе вінаватым у абразе Лукашэнкі, але не прэзыдэнта. «Я не абражаў прэзідэнта. Паколькі я не лічу Лукашэнку прэзідэнтам, ён нелегітымны», - сказаў актывіст.

Аляксей Раманаў адбывае пакараньне ў “самай суровай беларускай калёніі” – у Глыбокім. Нядаўна ў яго здарыўся рэцыдыў анкалагічнай хваробы, у зняволенага моцныя болі. Ён сцвярджае, што "прасцей з замагільным светам звязацца, чым звярнуцца да ўрача ў цяперашніх умовах".

Гомельскі актывіст «Краіны для жыцця», які застаецца за кратамі з 16 снежня 2020 года, мае інваліднасць 2-й групы - мужчына хворы на рак.

У лісце Аляксей піша: «Вынікі біяпсіі дашлі. Ёсць праблема, начмед сказала. Але што і як не сказана нічога. Абяцаюць бліжэйшым этапам адправіць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь і ў Бараўляны. Але з этапам невядома, што і калі».

Што можа зрабіць кожны з нас?

Дамагацца максімальнай агалоскі і афіцыйна патрабаваць шпіталізацыі і лячэння Аляксея Раманава і Сяргея Верашчагіна.

Што пісаць, прыклад: – Я, грамадзянін(нка) Рэспублікі Беларусь Прозвішча, імя, кіруюся артыкулам 45 Канстытуцыі патрабую гарантыі права на ахову здароўя Аляксею Раманаву і Сяргею Верашчагіну (апісаць хто гэтыя людзі, якія захворванні). Я патрабую неадкладнай шпіталізацыі і забеспячэнні кваліфікаванага лячэння да іх поўнага акрыяння. Нагадваю, што неаказанне медыцынскай дапамогі хворай асобе, якая абавязана аказваць яе ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца крымінальным злачынствам па артыкуле 161 КК.

Куды і як пісаць?
  • У выглядзе электроннага звароту ў МУС РБ
  • Зварот у ДП «ВК-13-Беразвечча» 211800, г. Глыбокае, вул.  Савецкая, 205

Сябры, просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю і дзяўбці-дзяўбці лістамі, званкамі датуль, пакуль Аляксею і Сяргею не будзе аказана медыцынская дапамога.

Дапамагчы палітвязням можна 
ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям