Сёння 8 сакавіка, а значыць, завяршаецца акцыя “Дашлі паштоўку гераіні, праяві салідарнасць!». Але наша салідарнасць з палітвязнямі і адно з адным на гэтым не сканчаецца!
Задача любой дыктатуры – падзяліць людзей, пакінуць сам-насам з дзяржаўнай машынай ціску. Для яе не мае значэння хто ты: мужчына, жанчына, дзіцё. Галоўнае – прага перамен і адсутнасць піетэту перад уладай. Дарослых, не залежна ад полу, рэжым Лукашэнкі кідае ў турмы, б’е і застрашвае. Дзяцей пакідае без бацькоў.
Лісты і паштоўкі для палітвязняў – гэта адна са спроб пераадолення атамізацыі грамадства, а значыць, цвік у труну таталітарызму.
Давайце пісаць лісты нашым героям і гераіням не толькі на святы, але і без асаблівай нагоды. У турме, асабліва ў цяперашніх беларускіх умовах, лісты і паштоўкі – гэта спосаб нагадаць, што палітвязні не засталіся сам-насам, што іх ахвяры не марныя, што іх памятаюць і чакаюць.
Гэта вестачка надзеі і хуткай свабоды.
Пішыце лісты, дасылайце паштоўкі, ахвяруйце ў фонд, каб мы дапамагалі палітвязням і іх сем’ям. Разам мы наблізім імгненне доўгачаканай перамогі.
Адрасы тут. Калі ласка, дасылайце здымкі вашых лістоў і адказы на іх у наш чат-бот.
Падтрымаць палітвязняў ТУТ.