Віншуем з днём нараджэння імяніннікаў красавіка!

Віншуем з Днём нараджэння палітвязняў, якія нарадзіліся ў красавіку. Сотні беларусаў дагэтуль пакутуюць у турмах па ўсёй краіне. Наша задача – вызваліць іх.
 
Дашліце некалькі цёплых словаў тым, хто будзе сустракаць сваё свята ў халодным засценку.
 
Нашыя імяніннікі ў красавіку:
 
Дзяніс Дземух – смелы грамадзянін сваёй краіны. 
Быў затрыманы 4 кастрычніка пасля “Маршу вызвалення палітвязняў”. Асуджаны паводле арт. 342 КК РБ на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Кацярына Барысевіч – журналістка TUT.BY. 
Была затрыманая ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай тайны збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч. 3 арт. 178 КК РБ). Паводле выраку суда прызначаныя шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Віктар Куўшынаў – дырэктар па прадукце IT-кампаніі PandaDoc. 
Затрыманы 2 верасня. Яго абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 209 КК РБ.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Віктар Шмігельскі – удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня. 
На яго была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ. Суд Жлобіна вынес прысуд Віктару – 2,5 гады пазбаўлення волі.
СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А

Вольга Філатчанкава – выкладчыца БДУІР. 
Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, прымала ўдзел у забастоўцы. Вользе прад’яўленае абвінавачванне паводле арт. 342 ч. 1 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Ілля Тананка – студэнт МДЛУ. 
Асуджаны на 1,5 гады “хіміі” за абразу палкоўніка міліцыі, начальніка АМАПу Менска Балабы.
ВУ адкрытага тыпу №9, 210034, Віцебск, 3-я Чэпінская, 39

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”,  жыхар дома каля “Плошчы Перамен”. 
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Рыгор Саладоўнікаў – жыхар Маладзечна. 
Затрыманы ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец. Прад’яўленае абвінавачванне паводле арт. 342 КК РБ.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Андрэй Войніч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”.
Быў адным з удзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”. Абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Аляксандр Драздоў – жыхар Берасця. 
Асуджаны па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня на 4,5 гады калоніі.
СІЗА-7, 224030, Берасце, Савецкіх памежнікаў, 37

Глеб Гатоўка – мянчук. 
Асуджаны за ўдзел у стыхійнай акцыі 14 ліпеня пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Вырак суда – 4 гады калоніі.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Марыя Калеснікава – сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады, кіраўнік выбарчага штабу Віктара Бабарыкі.
Затрыманая і падазраецца ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Ірына Злобіна – скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Была затрыманая “па падазрэнні ў фінансаванні пратэснай дзейнасці”.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Давід Збаранскі – непаўнагадовы. 
Быў затрыманы 30 лістапада адразу пасля таго, як вярнуўся з Польшчы. Прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ.
СІЗА-7, 224030, Берасце, Савецкіх памежнікаў, 37

Уладзімір Цыгановіч – блогер, аўтар youtube-канала MozgON. 
Быў затрыманы 9 чэрвеня, фігурант “справы Ціханоўскага” (арт. 342 КК РБ).
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Рыгор Гунько – фігурант “Пінскай справы”.  
Было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ.
СІЗА-7, 224030, Берасце, Савецкіх памежнікаў, 37

Іван Канявега – індывідуальны прадпрымальнік, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, бізнес-аналітык і SEO-аптымізатар. 
Асуджаны на 3 гады калоніі.
СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2

Аляксандр Шабалін – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі.
Прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ.
СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А

Дапамагчы працы Фонду можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду