Фонд «Краіна для Жыцця» запрашае да супрацоўніцтва тых, хто жадае стаць Амбасадарам фонду ў краіне свайго пражывання.
Хто можа стаць Амбасадарам:
- той, хто падзяляе наша памкненне бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай
- мае аўтарытэт у краіне свайго пражывання
- мае магчымасць весці перамовы ад імя фонду на самым высокім узроўні
Што робіць Амбасадар:
- прадстаўляе фонд у асобна ўзятай краіне
- дзейнічае з дапамогай валанцёраў альбо самастойна на карысць фонду
- праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці
- павышае прывабнасць і пазнавальнасць фонду
Чаму трэба стаць нашым Амбасадарам:
- гэта цікавыя знаёмствы і наладжванне камунікацыі
- пачуццё салідарнасці з беларусамі ўсяго свету
- гэта заўжды быць на сувязі з намі і піяр з нашага боку
- гэта каштоўны ўнёсак у барацьбу з дыктатурай і важны крок на шляху да дэмакратыі
Калі вы і ёсць той самы чалавек, запаўняйце форму і мы абавязкова звяжамся з вамі!