У сакавіку на дапамогу нашаму Фонду прыйшоў фонд “Спартыўнай салідарнасці”, які дапамог з аплатай для сямей 5 палітвязняў. Салідарнасць – гэта не пусты гук!
Фонд “Краіна для Жыцця” працягвае барацьбу за лепшую будучыню для Беларусі. Наша задача – пабудаваць сапраўдную краіну для жыцця, замест карумпаванага рэжыму, які існуе зараз. Адзін з найважнейшых кірункаў дзейнасці нашага Фонду – дапамога сем’ям палітвязняў.
Мы бачым сваёй задачай падтрымку родных і блізкіх палітвязняў, многія з якіх засталіся без сродкаў для існавання. Пад нашай апекай знаходзіцца 40 такіх сямей. Мы ажыццяўляем ім штомесячныя выплаты ў памеры 300 €. Але тых, каму патрэбна дапамога, нашмат больш.
Для гэтага кожны месяц мы аб’яўляем збор і просім вас пра дапамогу. І кожны раз вы робіце неверагоднае: дзеліцеся інфармацыяй, падтрымліваеце матэрыяльна і дапамагаеце!
На жаль, у сакавіку не атрымалася сабраць усю неабходную суму. Але на дапамогу своечасова прыйшоў фонд “Спартыўнай салідарнасці”, які выдзеліў грошы для сваякоў яшчэ пяці палітвязняў. І гэта вельмі важна, падставіць плячо адно аднаму! Бо толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця!
Мы кажам дзякуй і заклікаем быць салідарнымі ўсіх беларусаў і падтрымаць сем’і палітвязняў. Сума ахвяравання не мае значэння, важна – што мы робім гэта разам.
Падтрымаць працу Фонду можна ТУТ.