Прадукты для палітвязняў

Працягваем гаварыць аб тым, што па-ранейшаму вельмі важна.
 
Фонд "Краіна для Жыцця" дзякуе кожнаму, хто ў гэты няпросты час дапамагае нашым героям. Мы гаварылі раней аб тым, што рэкламныя акаунты Фонду падвяргаліся масавай атацы, і цяпер нам зрабілася складаней збіраць сродкі і дапамагаць…
 
Але дзякуючы вам, беларусы, мы здолеем! Дзякуй, што адгукнуліся на наш заклік дапамагчы прадуктамі для палітзняволеных, ужо шмат змаглі сабраць і перадаць.
 
Актуальны спіс таго, чаго ўсё яшчэ не хапае:
 
  • Канверты (звычайныя і 1 клас)
  • Кава молатая
  • Гарбата буйналіставая
  • Гародніна і садавіна
  • Арэхі (фундук, арахіс, грэцкі, кеш'ю)
  • Цыгарэты NZ-10, Winston
  • Шакалад (малочны, цёмны, горкі)
  • Пасціла
 
Што можна зрабіць менавіта зараз:
 
  • Распаўсюдзіце гэтую інфармацыю па чатам
  • Падтрымайце матэрыяльна, калі вам гэта пад сілу
  • Купіце прадукты і звяжыцеся з нашым валанцёрам, або збярыце перадачу анлайн
 
Памятайце, што маленькай дапамогі не бывае, а салідарнасць перад тварам дыктатуры - наша дзейсная зброя.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям