Фонд «Краіна для Жыцця» распачынае дабрачынны аўкцыён для беларусаў і тых, хто салідарны з нашым народам у барацьбе за свабоду і справядлівасць. Калі вы хочаце праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і выказаць стаўленне да беззаконнасці, якая апанавала нашу любую Беларусь, далучайцеся. І неістотна, дзе вы жывяце – у Беларусі ці па-за яе межамі.
На аўкцыёне прадстаўлены 10 маек з вытрымкамі з беларускай канстытуцыі – жывыя напаміны пра тое, што даўно пахавана дзеючай уладай.
Майкі, якія вы набудзеце, адправяцца не толькі да вас – такую самую майку атрымае ваш зямляк у Беларусі, які зараз змагаецца за вашу і нашу свабоду. Майкі будуць разыграныя ў інтэлектуальнай ONLINE гульні #MadHead
Калі вы адзяваеце такую майку, вы прыцягваеце ўвагу замежных краін да таго, што ў Беларусі пекла яшчэ не скончылася, а таксама да таго, што за такую самую майку ваш зямляк у сябе на Радзіме вельмі верагодна можа трапіць у філіял пекла на зямлі.
Вось прыклады надпісаў на майках:
Усе сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сем’ям палітзняволенных. Ахвяраваць можна ТУТ.

- Артыкул 3. Адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ.
- Артыкул 7. Прынцып вяршэнства права.
- Артыкул 21. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.
- Артыкул 22. Усе роўныя перад законам.
- Артыкул 24. Дзяржава абараняе жыццё чалавека.
- Артыкул 25. Ніхто не павінен падвяргацца катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню.
- Артыкул 33. Гарантуецца свабода поглядаў.
- Артыкул 38. Грамадзяне маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі.
- Артыкул 81. Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам.
- Артыкул 110. Суддзі незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сем’ям палітзняволенных. Ахвяраваць можна ТУТ.