Кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз у эфіры "Маланка Медыя" распавяла аб праекце Фонду, прымеркаванага да Калядаў і Новага Года.
«Працягваецца акцыя «Стань Дзедам Марозам для дзіцяці палітвязня». Мноства дзяцей засталіся без бацькоў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення. І вядома дзецям хочацца цяпла і клопату, а яшчэ падарункаў ад Дзеда Мароза. Пры гэтым сем'ям вельмі цяжка матэрыяльна. Таму хацелася б падарыць крыху дабра дзеткам.
Запусцілі гэтую акцыю, зрабілі анкету, адправілі лісты ў сем'і, каб мама ці тата, бабуля ці дзядуля звярнуліся да дзетак і прапанавалі ім намаляваць, што менавіта яны жадаюць у падарунак на Новы год. Потым сфатаграфавалі гэтыя лісты і прымацавалі да нас у анкету. Мы атрымалі вялікую колькасць лістоў, зараз іх апрацоўваем. Будзем дарыць тыя падарункі, якія дзеці папрасілі. Лісты ёсць вельмі цікавыя.
Кірыл, 9 год.
«Дзядуля Мароз, я жадаю сабе 4 розных стыкера і яшчэ вельмі жадаю LEGO, дзе ёсць машынка, 3 чалавечка, 3 зброі, і ў машыны адчыняецца капот. Цімошы таксама падары машынку. Маме лак для валасоў, для пазногцяў і 2 гігіенічныя памады. А таце падары білет дадому, хачу, каб ён хутчэй прыехаў. Яшчэ падары яму наша фота, калі ласка».
Данік, 6 гадоў.
«Добры дзень, Дзядуля. Я хачу сабе футбольную форму, каб гуляць з татам у футбол. Але яшчэ мне патрэбна чароўная палачка, каб я тату змог вызваліць. Зможаш перадаць яе мне?»
Такія лісты з малюнкамі мы атрымліваем. Без слёз немагчыма гэта ўсё чытаць і разбіраць. Я запрашаю стаць Дзедам Марозам і падарыць падарунак дзіцяці палітвязня. І дзякуй кожнаму, хто падтрымлівае нашых герояў».