"Сяджу ў няволі без прывітання ад родных і блізкіх асоб..."

"Сижу в неволе без привета
От родных и близких лиц
Не вижу утра, дня и ночи,
Забыл про душ и крепкий сон
Взамен зато уютный карцер
Ведро с водою и бетон"


Гэтыя радкі напісаў палітвязень, інжынер-энергетык з Мінска Сяргей Сакавец. Яго гісторыя падобная на сотні іншых: атрымаў суткі, а з сутак адправіўся на Валадарскага па ўжо народнай 342 КК РБ.

Да затрымання Сяргей актыўна займаўся спортам, пісаў вершы, вёў свой блог у Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў. Дома Сяргея чакаюць маці, дзяўчына і любімая котка Афіна.

У СІЗА палітвязень чытае шмат кніг, вучыць англійскую мову, імкнецца адціскацца, каб не страціць форму. Сваім сукамернікам, іх жонкам і дзецям ён малюе малюнкі.

Сябры гавораць, што Сяргей трымаецца добра, але карцэры і іншыя пазбаўленні ўсё ж даюцца ў знакі - падтрымка іншых людзей вельмі важная для яго!

Адправіць цёплыя словы Сяргею Сакаўцу можна на адрас:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул.  Валадарскага, 2.

Таксама просім дасылаць лісты ў адказ палітвязняў у наш чат-бот.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям