Хутка ў продажы тавары з атрыбутыкай фонду "Краіны для Жыцця"

ТОП-5 пытанняў пра мерч «Краіны для Жыцця» (СДЖ).

Ці можна купіць?
  • Купіць адзенне з сімволікай СДЖ зараз, на жаль, нельга

Калі адчыніцца інтэрнэт-крама?
  • Адкрыццё нашай інтэрнэт-крамы мае адбыцца ў хуткім часе. Але нам па-ранейшаму трэба крыху часу, ёсць свае цяжкасці.  Да таго ж мадэлі мы таксама не прафесійныя.



Што можна будзе набыць?

У продажы ў краме будуць майкі, худзі (з капюшонам і без), кепкі і маскі ўсіх памераў, выкананыя ў рознай каляровай гаме (у тым ліку забароненай рэжымам Лукашэнкі).

Ці будзе дастаўка?
  • Дастаўка будзе ажыццяўляцца па ўсім свеце.



Куды пойдуць атрыманыя сродкі?
  • Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу палітвязням і іхнім сем'ям. Напішыце нам пра тое, ці чакаеце вы адкрыцці інтэрнэт-крамы з атрыбутыкай фонду "Краіны для Жыцця" і ці купіце там нешта? Магчыма вы хочаце бачыць у продажы нейкія іншыя тавары - напрыклад, ляльку з галавой азаронка (для зняцця стрэсу), альбо вы прапануеце свае ідэі і напрацоўкі для мерча.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям