Збіраем дапамогу палітвязням, якія адпраўляюцца ў турму

Валанцёры фонду “Краіна для Жыцця” штотыдзень перадаюць перадачы для палітвязняў. Некаторыя ў ізалятарах ужо прайшлі праз “самы справядлівы суд у свеце” і цяпер рыхтуюцца адправіцца па этапе ў турму.
 
Мы верым, што зняволенне не будзе працяглым – у нашых агульных сілах вызваліць усіх палітвязняў і ўсю Беларусь. Мы разумеем, што зараз абавязак Фонду ў падтрымцы і дапамозе людзям, якія адпраўляюцца адбываць тэрміны ад суддзяў Лукашэнкі.
 
Чаканне свабоды для гэтых людзей па незалежных ад іх прычынах зацягнулася. Гэта не іх віна. Давайце проста палегчым палітвязням умовы ўтрымання.

Таму мы склалі спіс і аб’яўляем збор таго, што патрабуецца ў першую чаргу. Каб адправіць чалавека з невялікім грузам самых неабходных рэчаў. 

Што можна набыць палітвязню:
  • Цыгарэты NZ-10, Winston
  • Арэхі (фундук, арахіс, грэцкія, кеш’ю)
  • Кава меленая
  • Гарбата буйналіставая
  • Канверты (звычайныя і 1 клас)
  • Шакалад (малочны, цёмны, горкі)

Што вы можаце зрабіць зараз:
Загадзя велізарны дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям