Сёння многія беларусы гавораць аб пачуцці віны і калектыўнай адказнасці за тое, што адбываецца ва Украіне. Каб неяк выправіць сітуацыю, людзі з галавой акунаюцца ў праблемы бежанцаў, дапамагаюць, як толькі могуць, адсоўваюць усе свае справы і клопаты на другі план, сыходзяць з працы, валанцёрствуюць.
Не нам судзіць аб гэтым, тым больш што ў першыя тыдні вайны многія з каманды Фонду самі мала спалі, працавалі на знос, дапамагалі і прымалі ў сябе людзей з Украіны і г.д.
Але мы можам сказаць на ўласным досведзе - такія дзеянні вядуць да хуткага выгарання. А калі чалавек эмацыйна спустошаны, ён аказваецца пад яшчэ большым прыгнётам. Бо зараз ён і дапамагаць не ў стане.
Тады што рабіць? Мы прапануем успомніць аб правіле выжывання пры авіякатастрофе - спачатку надзець кіслародную маску на сябе, а ўжо потым дапамагчы свайму дзіцяці або суседу. Думаць так - гэта не эгаізм. Надзвычай важна падтрымліваць сябе ў рэсурсным стане, тады з'явіцца магчымасць дзяліцца энергіяй і дабром.
Таму:
Беражыце сябе, клапаціцеся пра сябе, нам з вамі яшчэ шмат чаго трэба прайсці разам!

- выдаткуйце сабе час - выпіце каву, схадзіце на масаж або ў кіно
- абавязкова займіцеся спортам - няхай гэта будзе ёга, бег ці проста гадзінны шпацыр па парку.
- абмяжуйце інфармацыйны паток - большасць крыніц інфармацыі дублююць адзін адну, таму абярыце 1-2 канала, астатнія выдаліце - не хвалюйцеся, вы не прапусціце нічога істотнага
- працягвайце дапамагаць, але не 24/7, а толькі ў пэўныя дні ці гадзіны