Дзякуй за дапамогу ў цяжкую хвіліну. Такое не забываецца.
Рэспубліка Літва адной з першых адгукнулася на страшныя падзеі, якія адбыліся і працягваюць адбывацца ў Беларусі са жніўня мінулага года. Не ў апошнюю чаргу - гэта сведчанне гістарычнай памяці. Нашы народы на працягу стагоддзяў жылі ў адной дзяржаве, без досведу войн супраць адзін аднаго.
Важную ролю іграе і геаграфічнае становішча. Палітыкі і народ Літвы як ніхто разумеюць - стабільная і прадказальная Беларусь незвычайна важная для краін ЕС, у першую чаргу, для суседзяў самой Беларусі.
Вось таму Літва з такой заклапочанасцю рэагуе на ўсё, што адбываецца ў нашай краіне - будаўніцтва і запуск АЭС у Астраўцы (на адлегласці 50 кіламетраў ад Вільнюса), здушэнне мірных пратэстаў, рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, катаванні і гвалт у турмах.
Лукашэнка - гэта пагроза не толькі народу Беларусі і суверэнітэту краіны, гэта яшчэ і пагроза еўрапейскай бяспецы (пірацкі захоп самалёта кампаніі Ryanair, кантрабанда цыгарэт, перапраўка бежанцаў з Азіі і Афрыкі ў ЕС). Прычым невядома, калі скончыцца фантазія дыктатара.
Цягам года Літва пайшла на беспрэцэдэнтныя акцыі салідарнасці з народам Беларусі:
Мы не сумняваемся, што дапамога, якую аказваюць зараз народу Беларусі нашыя суседзі – Літва, Польшча, Украіна, Латвія, у будучыні не будзе забытая, а стане асновай для наладжвання сапраўды добрасуседскіх адносін.
Аб падтрымцы ў цяжкую хвіліну будуць памятаць, як тысячы людзей, якія беглі ад сілавікоў лукашэнкі і знайшлі прытулак за мяжой, так і мільёны грамадзян, якія засталіся ўнутры Беларусі.
Неабыякавасць суседзяў, і ў першую чаргу Літвы, гэта знак, што барацьба нашага народа не дарэмная, што пра Беларусь памятаюць, а яе жыхары не пакінуты сам-насам з крывавым дыктатарам.
AČIŪ LIETUVA!

- арганізацыя прыёму беларусаў, забеспячэнне гуманітарнага калідора на мяжы;
- спрашчэнне атрымання віз, ВНЖ;
- дазвол арганізацыі намётавага лагера на мяжы з Беларуссю;
- дазвол блакіроўкі транспарта на мяжы;
- асвятленне літоўскімі журналістамі падзей у Беларусі і не толькі (здымкі аб беларусах, вымушаных пакінуць сваю краіну, расказ аб перакрыцці дарог, акцыях салідарнасці і г.д.);
- рэакцыя паліцыянтаў і памежнікаў на акцыі беларусаў, іх падтрымка і ўважлівасць, чалавечнасць.