Сябры, у гэтыя страшныя дні нам вельмі часта пішуць з Беларусі і нават Расіі людзі, якія хацелі б стаць валанцёрамі і дапамагаць уцекачам з Украіны. Знаходзячыся ў краінах з таталітарным рэжымам (а Беларусь да таго ж фактычна акупаваная) складана рабіць нешта адкрыта. Тым не меншхоць нейкую дапамогу аказаць усё ж можна.
Мы заклікаем людзей з Беларусі і Расіі дзяліцца з намі актуальнай інфармацыяй (як запазычанай з навін, так і асабістым вопытам)
Мы заклікаем людзей з Беларусі і Расіі дзяліцца з намі актуальнай інфармацыяй (як запазычанай з навін, так і асабістым вопытам)
- хтосьці перасёк мяжу і ў яго ёсць інфармацыя што там адбываецца проста зараз
- хтосьці атрымаў візу ці эвакуіраваўся і можа таксама падзяліцца сваім досведам
- дзесьці прапануюць дапамогу, а камусьці яна тэрмінова патрэбна
- наведвайце суды і дзяліцеся інфармацыяй адтуль
- пішыце лісты і шліце нам адказы
- папаўняйце рахунак зняволенага ў СІЗА, адпраўляйце пасылкі людзям у няволі і ахвяруйце сродкі, у тым ліку з дапамогай нашага Фонду