Пажаданні ад першага кіраўніка Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч: «Віншую фонд «Краіна для Жыцця» з яго гадавым юбілеем. Жадаю вам вялікіх поспехаў у вашай гуманітарнай дзейнасці, якой няма роўных. Вы ратуеце тых, хто несправядліва асуджаны тэрарыстычнай дзяржавай. Жадаю поспехаў у вашай працы - дапамагайце тым людзям, якія абяздоленыя нашым рэжымам».
Станіслаў Шушкевіч - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, які ў другой палове жыцця стаў палітыкам. Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь у 1991-1994 гадах, фактычна, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. У 1991 годзе падпісаў Белавежскае пагадненне, якое паклала канец існаванню СССР. Пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўступіў у канфлікт з Лукашэнкам, які пачынаў забіраць у свае рукі ўсе галіны ўлады, з-за чаго падвергся помсце з боку дыктатара. Красамоўны факт: асабістая пенсія Шушкевіча не была праіндэксаваная і ў канцы мінулага стагоддзя замест 300 склала менш за 2 долары ЗША.
Пасля выхаду на пенсію Станіслаў Шушкевіч працягвае палітычную дзейнасць - выступае з лекцыямі ва ўніверсітэтах розных краін.
Віншаванні Фонду з боку Станіслава Шушкевіча - вялікі гонар для нашай каманды.