Фонд "Краіна для Жыцця" аказвае падтрымку затрыманым беларусам

Фонд «Краіна для Жыцця» не толькі генеруе і падтрымлівае праекты, разлічаныя на тое, каб нам пабудаваць цудоўную Беларусь будучыні. Але займаецца цяжкай штодзённай працай па змене антынароднага рэжыму ўнутры краіны і таксама аказвае дапамогу тым нашым сябрам і паплечнікам, якія апынуліся ў нечалавечых умовах беларускіх турмаў і ізалятараў.
 
Нашым героям, якія трапілі ў жорны пенітэнцыярнай сістэмы, а таксама іх родным, мы аказваем дапамогу па магчымасці. Адзін з яе аспектаў – штотыднёвыя перадачы ў ізалятар.
 
З лістоў мы ведаем, што кожная перадача – гэта вестачка са знешняга свету, спосаб дакрануцца да волі і паласавацца нечым улюбёным. Тое, чым кормяць нашых герояў, і ўявіць складана, таму кожны раз, калі збіраем перадачы, мы стараемся пакласці менавіта тое, што любіць і чакае чалавек, каб зрабіць яму прыемнае і аздобіць яго будні. Гэта ж так проста і так важна, а прыемнага ў зняволенні папраўдзе вельмі мала.

Валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» збіраюць і дастаўляюць пасылкі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, СІЗА Гомеля, Горадні, Магілёва і Жодзіна. Сёння сем зняволеных атрымалі перадачы. Агульная вага склала 52 кілаграмы.


  

Падтрымаць палітзняволеных можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям