Фонд запускае дапамогу ў зборы перадач для арыштаваных валанцёраў і актывістаў!
У рамках працы Фонду сумесна з ініцыятывай INeedHelpBy мы збіраем пасылкі для тых, хто апынуўся ў зняволенні за сваю актыўную пазіцыю і валанцёрскую працу ў штабах Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
Ужо было адпраўлена і чакаюць адпраўкі ў бліжэйшы час 80 пасылак!
Пакуль гэта кропля. Але з кроплі пачынаецца акіян.
Мы вырашылі, што наш праект па падтрымцы валанцёраў і актывістаў у турмах павінен называцца “Краіна Герояў”! Бо яны - нашы сапраўдныя героі.
Нагадваем таксама, што ў рамках праекта пачалі дзейнічаць "Стыпендыяльныя праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага", якія прадугледжваюць магчымасць паступлення беларусаў у любыя ВНУ Польшчы!